Вы тут

Віншаванні ў радыёэфіры


З 31 снежня 2015 года па 3 студзеня 2016 года самае папулярнае радыё краіны — Першы нацыянальны канал Беларускага радыё — правядзе інтэрактыўны віншавальны марафон. У ім прымуць удзел вядомыя палітыкі, дзеячы культуры і мастацтва, спартсмены, зоркі беларускай эстрады. Да марафону таксама змогуць далучыцца ўсе слухачы канала. Для таго, каб стаць яго ўдзельнікам, трэба будзе толькі адправіць навагодняе SMS-паведамленне на кароткі нумар 1062 і дачакацца агучвання свайго віншавальнага паслання ў эфіры святочных выпускаў праграмы «Вітаем, віншуем, жадаем».


На працягу эфірнай акцыі будзе праходзіць сімвалічная перадача эстафеты ад Года моладзі Году культуры, якім аб’яўлены ў Беларусі 2016-ы. Год моладзі будуць прадстаўляць лаўрэаты V Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» і прадстаўнікі маладзёжных грамадскіх арганізацый краіны. Яны раскажуць пра свае галоўныя дасягненні ў адыходзячым годзе.

Якім бачыцца надыходзячы год, раскажуць прадстаўнікі творчых колаў Беларусі — літаратары, драматургі, музыканты, мастакі, скульптары, навукоўцы, педагогі, артысты эстрады, тэатра, кіно і многія іншыя, хто адносіць сябе да культурнай сферы. Менавіта яны стануць галоўнымі героямі рэпартажаў, інтэрв’ю, дыскусій, круглых сталоў, якія прагучаць на працягу 2016 года ў нацыянальным радыёэфіры. Але журналісты галоўнага радыёканала краіны ў Год культуры не будуць абмяжоўвацца толькі тэмай творчасці — плануецца больш шырокая тэматыка радыёперадач.

Па даных сацыялагічных даследаванняў, праведзеных у 2015 годзе, Першы нацыянальны канал з’яўляецца лідарам нацыянальнага радыёэфіру, яго перадачам аддае перавагу кожны пяты радыёслухач краіны. Нагадаем, яго перадачы можна слухаць па правадной сетцы ва ўсіх абласных цэнтрах краіны, на доўгіх, ультракароткіх хвалях, у FM-дыяпазоне, а таксама ў рэжыме рэальнага часу ў сетцы інтэрнэт на сайце radіo1.by і ў лічбавым стандарце DVB-T. Заставайцеся ў кампаніі любімага радыё.

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.