Вы тут

Шайбы, клюшкі, канькі


Калядныя падарункі ад «Беларусь 5».

Спартыўныя перамогі 2015-га і надзеі на 2016-ы — у навагодняй праграме на «Беларусь 5».


Наступны год — алімпійскі, таму зараз у цэнтры ўвагі тэлеканала «Беларусь 5» — спартсмены, якія заваявалі ліцэнзію на ўдзел у галоўных гульнях чатырохгоддзя. А ўзгадаць яркія моманты беларускага спорту напярэдадні Новага года і адкрыць 2016-ы тэлеканал плануе трансляцыямі любімых спартыўных турніраў.

31 снежня 2015 года ў 21.30 гледачоў спартыўнага канала пачнуць віншаваць спецыяльныя госці «Беларусь 5». Сярод іх — музыкі, зоркі беларускага спорту і маладыя спартсмены, якія заваявалі пуцёўку ў Рыа-дэ-Жанейра, дзе пройдуць летнія Алімпійскія гульні — 2016.

4-7 студзеня 2016 года канал «Беларусь 5» традыцыйна будзе асвятляць ХІІ Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Нашу краіну на гэтых спаборніцтвах прадставіць каманда кіраўніка дзяржавы, якая 8 разоў станавілася пераможцай першынства! Тэлеканалам «Беларусь 5» будуць арганізаваны трансляцыі матчаў беларускай каманды, а таксама фінальны паядынак. Дарэчы, у 2015 годзе пераможцай каляднага турніру стала каманда з Расіі. Гэтым разам чакаецца не менш інтрыгуючая барацьба, якая, несумненна, выкліча цікавасць як тэлегледачоў, так і балельшчыкаў на лядовых арэнах Мінска. Трансляцыі гэтых спаборніцтваў стануць сапраўдным калядным падарункам для аматараў хакея.

9-10 студзеня прыме «эстафету» ў турніру чэмпіянат Еўропы па канькабежным спорце, які ўпершыню пройдзе ў нашай краіне. Творчая група канала «Беларусь 5» удала справілася з асвятленнем новага для сябе віду спорту падчас Адкрытага чэмпіянату Беларусі. Цяпер кантынентальнае першынство гатова падарыць скрыгат канькоў у класічным шматбор’і спартсменаў з 15 краін: Галандыі, Італіі, Германіі, Нарвегіі, Расіі, Чэхіі і іншых. «Беларусь 5» будзе шырока асвятляць гэтыя спаборніцтвы.

Тэлеканал «Беларусь 5» запрашае айчынных аматараў спорту і гледачоў з ліку замежных гасцей далучыцца да святкавання Новага года і Каляд у кампаніі любімых спартсменаў, трэнераў і каментатараў.

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.