Вы тут

Пацярпелыя ад ДТЗ школьнікі атрымаюць навагоднія сюрпрызы ад ДАІ


Школьнікам, якія пацярпелі ў дарожна-транспартных аварыях на тэрыторыі Партызанскага раёна сталіцы, у дні зімовых канікул паштальён прынясе дадому віншавальныя паштоўкі, тэматычныя дзіцячыя кніжкі, плакаты і святлоадбівальныя элементы.


— Такія віншавальныя пісьмы супрацоўнікі нашага аддзела падрыхтавалі для дзяцей, якія атрымалі траўмы ў дарожна-транспартных здарэннях цягам гэтага года. На шчасце, цяпер іх здароўю нічога не пагражае, — расказала старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева.

Апроч таго, напярэдадні супрацоўнікі наведалі ўсе навучальныя ўстановы раёна, павіншавалі школьнікаў з навагоднімі святамі, а таксама нагадалі ім аб бяспечных паводзінах на вуліцы і неабходнасці выконваць Правілы дарожнага руху.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.