Вы тут

На сцяне віцебскага дома знайшлі артэфакт


Графіці можа стаць адным з унікальных экспанатаў у знакамітым будынку, дзе выкладалі Шагал, Малевіч, іншыя вядомыя мастакі.


«Звязда» летам паведамляла. што падчас рэстаўрацыі віцебскага будынка на сцяне знайшлі аўтограф Заіра Азгура, зроблены вугельчыкам. Цяпер новая сенсацыйная знаходка: на адной са сцен знайшлі чарговы артэфакт.

— Літару «У» зробленую такім жа шрыфтам, як і назва УНОВІС, пад верхнім слоем атынкоўкі знайшлі напярэдадні каталіцкага Раства. Я пачысціў далей і ўбачыў яшчэ літары. Што дакладна напісана, пакуль незразумела. Але ў любым выпадку знаходка каштоўная. Як і аўтограф Азгура, чарговае знойдзенае графіці можа стаць адным з экспанатаў. Нагадаю, што пасля экспертызы было пацверджана аўтарства Азгура, — распавядае карэспандэнту «Звязды» дырэктар музея «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» Андрэй Духоўнікаў.

Рэстаўрацыйныя работы ў будынку плануецца завяршыць ужо ў 2016 годзе. На думку старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктара Нікалайкіна, які нядаўна там пабываў, рэальна — у канцы вясны. Задача — аднавіць яго максімальна ў такім выглядзе, якім ён быў калісьці. Спачатку дом належаў банкіру Ізраілю Вішняку. А пачынаючы з 1918 года, у ім размяшчаліся: Вышэйшае народнае мастацкае вучылішча, майстэрні Заснавальнікаў новага мастацтва, Свабодныя мастацкія майстэрні, мастацка-практычны інстытут.

Захаваўся план будынка, зроблены ў 1923 годзе. Добрая дапамога музейным работнікам і рэстаўратарам і фотаздымкі паслярэвалюцыйнага часу...

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Фота з архіва Яўгена Калбовіча

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.