Вы тут

Атрымаць дыплом, не выходзячы з дому


БДУІР і ЮНЕСКА будуць разам навучаць людзей з абмежаванымі магчымасцямі дыстанцыйна. Ва ўніверсітэце адкрываецца кафедра сусветнай арганізацыі «Прафесійная адукацыя ў сферы інфакамунікацыйных тэхналогій асоб з асаблівымі патрэбамі».


— Мы цяпер працуем над прапановай па навучанні асоб з абмежаванымі магчымасцямі тэхнічнай творчасці і вынаходніцтву, — расказвае загадчык кафедры ЮНЕСКА Валерый НАЗАРАНКА, — а таксама падалі дзве заяўкі ў Міністэрства адукацыі на выкананне навукова-даследчых работ на кафедры ў галіне адукацыі і сацыяльнай рэабілітацыі людзей з асаблівымі патрэбамі.

Падрыхтоўка людзей з абмежаванымі магчымасцямі па дыстанцыйнай форме навучання вядзецца ў БДУІР ужо на працягу 15 гадоў. На дадзены момант каля 80 «асаблівых» студэнтаў атрымліваюць вышэйшую адукацыю, не выходзячы з дому.

— Калі я прымаў рашэнне аб атрыманні вышэйшай адукацыі, дыстанцыйная форма навучання была толькі ў БДУІР, іншых варыянтаў не існавала. Але я ні разу не пашкадаваў аб гэтым і рады, што магу асвойваць новую сучасную спецыяльнасць. Мяркую, што з адкрыццём кафедры ЮНЕСКА ў нашым універсітэце ў людзей з абмежаваннямі з'явіцца больш магчымасцей, каб расці прафесійна, — кажа студэнт 6 курса бесперапыннага і дыстанцыйнага навучання БДУІР Яўген Салянаў.

Першыя крокі насустрач людзям з асаблівымі патрэбамі ўжо зроблены. Далей — абмен вопытам з краінамі-суседкамі. Днямі ў БДУІР прайшла І Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Бесперапынная прафесійная адукацыя асоб з абмежаванымі магчымасцямі», якая сабрала каля 60 прадстаўнікоў з Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Трапічныя ночы, ураганы з ліўнямі і тэмпература пад 40: чым запомнілася мінулае лета?

Трапічныя ночы, ураганы з ліўнямі і тэмпература пад 40: чым запомнілася мінулае лета?

Максімальнага значэння за летні сезон тэмпература паветра дасягнула 13 ліпеня на станцыі Жыткавічы і склала 37,9 градуса спёкі.

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.