Вы тут

У Магілёве адкрыўся корпус экстраннай медыцынскай дапамогі


Сучаснае аддзяленне экстраннай дапамогі размясцілася ў сценах чатырохпавярховай прыбудовы да хірургічнага корпуса гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.


— Паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы стварае добрыя ўмовы працы для персаналу і аказання хуткай медыцынскай дапамогі пацыентам. Гэта спрыяе бесперапыннасці прафілактычных, дыягнастычных і лячэбных працэсаў, — адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, перадаючы ўстанове сертыфікат наміналам 3,5 мільярда рублёў.

Падчас экскурсіі можна было на свае вочы ўбачыць, як будзе працаваць аддзяленне новага пакалення. З першых хвілін пацыенты будуць трапляць у строга вызначаную зону, дзе ў залежнасці ад стану свайго здароўя атрымаюць увесь пералік неабходных абследаванняў. Прадугледжана нават антывандальная зона для людзей пад алкагольным або наркатычным уздзеяннем. Гэтыя пацыенты здольны паралізаваць працу ўсяго аддзялення.

На другім паверсе корпуса размешчана рэанімацыя, на трэцім — экстраная таксікалогія, на чацвёртым — эндаскапія і лабараторыя.

— Адкрыццё такога корпуса — галоўная падзея ў маштабах усёй краіны, — адзначыў галоўны пазаштатны трансплантолаг Міністэрства аховы здароўя Алег Румо. — Некалькі гадоў таму змяненні ў беларускай медыцыне і павышэнне вось да такога ўзроўню пачаліся менавіта з Магілёва. У 2002 годзе ў гэтай жа бальніцы быў зроблены агульны шматпрофільны аперацыйны модуль з высокаэфектыўным абсталяваннем, які прыйшоў на змену разрозненым аперацыйным аддзяленням. Гэты вопыт быў узяты на ўзбраенне ўсімі хірургічнымі цэнтрамі краіны. Зараз зроблены яшчэ адзін знакавы крок, бо па такім прынцыпе і падабенстве пабудаваны ўсе суперсучасныя аддзяленні экстранай дапамогі ў свеце, у тым ліку ў Германіі і Амерыцы. Такія карпусы з'явяцца ва ўсіх абласных цэнтрах нашай краіны, а потым і ў найбольш буйных гарадах.

Наогул, у Магілёўскай вобласці для паляпшэння аказання медыцынскай дапамогі ў Асіповічах будуецца раённая бальніца, у вёсцы Доўгае Крычаўскага раёна пасля капрамонту ўведзена бальніца сястрынскага догляду, працягваецца рамонт карпусоў Клічаўскай бальніцы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.