Вы тут

Закон Рэспублікі Беларусь


Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва»

Прыняты Палатай прадстаўнікоў     10 снежня 2015 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі 18 снежня 2015 года


Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2010 года «Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 170, 2/1703) наступныя змяненні і дапаўненне:

1. У частцы другой артыкула 4 слова «крэдытавання» замяніць словам «фінансавання».

2. У артыкуле 10:

у частцы другой:

у абзацы трэцім словы «лізінгу (фінансавай арэнды)» замяніць словамі «фінансавай арэнды (лізінгу)»;

у абзацы чацвёртым словы «якія выдаюцца» замяніць словамі «у тым ліку па мікракрэдытах, якія прадастаўляюцца»;

у абзацы чацвёртым часткі трэцяй словы «лізінгу (фінансавай арэнды)» замяніць словамі «фінансавай арэнды (лізінгу)»;

частку чацвёртую пасля слова «крэдытаў» дапоўніць словамі
«, у тым ліку мікракрэдытаў,».

3. У артыкуле 11:

абзац чацвёрты часткі другой выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«у статутным фондзе якіх доля Рэспублікі Беларусь, яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, замежных юрыдычных асоб, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, грамадскіх аб'яднанняў (за выключэннем грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў), саюзаў (асацыяцый), фондаў, адной або некалькіх юрыдычных асоб, якія не з'яўляюцца суб'ектамі малога прадпрымальніцтва, перавышае 49 працэнтаў (за выключэннем суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва);»;

у частцы трэцяй:

абзац чацвёрты выключыць;

абзацы пяты—сёмы лічыць адпаведна абзацамі чацвёртым—шостым;

абзац шосты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«у гэтага суб'екта маюцца страты па выніках фактычна адпрацаванага часу ў бягучым годзе на дату звароту па аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі.».

4. Артыкул 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 12. Маёмасная падтрымка суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва

Для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва заканадаўствам могуць быць прадугледжаны меры маёмаснай падтрымкі ў выглядзе:

прадастаўлення ў бязвыплатнае карыстанне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, іншай нерухомай маёмасці (за выключэннем незавершаных закансерваваных капітальных пабудоў), машын, абсталявання, транспартных сродкаў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50 працэнтаў акцый (доляў) знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;

прымянення паніжальных каэфіцыентаў да базавых ставак пры разліку стаўкі арэнднай платы пры арэндзе капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50 працэнтаў акцый (доляў) знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;

права пераважнага набыцця па рыначным кошце капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), у тым ліку не зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку, ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, іншай нерухомай маёмасці суб'ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія належным чынам выконваюць свае абавязацельствы па дагаворы арэнды (бязвыплатнага карыстання) не менш за тры гады, з прадастаўленнем растэрміноўкі аплаты да пяці гадоў з штомесячнай індэксацыяй плацяжоў з дня заключэння дагавора куплі-продажу, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Заканадаўствам могуць быць прадугледжаныя і іншыя меры маёмаснай падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.».

5. Частку трэцюю артыкула 14 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Удзел суб`ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў працэдурах дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг).».

6. Артыкул 23 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 23.
Таварыства ўзаемнага фінансавання суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва

Таварыствам узаемнага фінансавання суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з'яўляецца некамерцыйная арганізацыя, якая ствараецца суб'ектамі малога і (або) сярэдняга прадпрымальніцтва ў арганізацыйна-прававой форме спажывецкага кааператыва для акумулявання часова свабодных грашовых сродкаў членаў гэтага таварыства і сродкаў з іншых незабароненых крыніц у мэтах аказання ім фінансавай дапамогі ў форме прадастаўлення мікразаймаў.

Членамі такога кааператыва могуць быць выключна суб'екты малога і (або) сярэдняга прадпрымальніцтва.

Таварыства ўзаемнага фінансавання суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва мае права прадастаўляць мікразаймы толькі асобам, якія з'яўляюцца членамі такога таварыства, і толькі на мэты ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці.

Асаблівасці парадку стварэння таварыстваў узаемнага фінансавання суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, склад і кампетэнцыя органаў кіравання і кантролю, правы і абавязкі членаў такіх таварыстваў вызначаюцца нарматыўнымі прававымі актамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі.».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

30 снежня 2015 года, г. Мінск

№ 344-З

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».