Вы тут

Магілёўскія дэпутаты зацвердзілі бюджэт наступнага года


Напярэдадні раёнам Магілёўскай вобласці давялося прайсці сапраўдную абарону сваіх мясцовых бюджэтаў, бо кожны пункт аналізаваўся з асаблівай дасканаласцю. У вобласці падыходзілі да мэтанакіраванасці тых ці іншых прапаноў з пункту гледжання дбайнай эканоміі. Абласны бюджэт сфарміраваны з улікам рэалізацыі артыкулаў першай неабходнасці.


Амаль 66% (10,3 трыльёна рублёў) будзе накіравана на сацыяльную сферу: выплату заробкаў, трансфераў насельніцтву, аплату камунальных паслуг, прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў і гэтак далей. Для сферы адукацыі прадугледжана 4,9 трыльёна рублёў, аховы здароўя — 3,7 трыльёна. Даходы бюджэту Магілёўскай вобласці вызначаны ў суме 16 трыльёнаў рублёў, а выдаткі — 15,6 трыльёна. Як адзначалася на абласной выніковай сесіі, фінансавы год будзе вельмі няпростым у плане выканання ўсіх абавязацельстваў для рэгіёна, паколькі на яго прыпадае пік разлікаў па крэдытах і пазыках. Таму галоўная задача, якая стаіць перад кіруючай вертыкаллю, — гэта павелічэнне даходнай часткі бюджэтаў раёнаў і гарадоў, максімальны адыход ад датацый.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?