Вы тут

У Лоеве адкрыўся новы будынак цэнтральнай раённай бальніцы


На будаўніцтва бальніцы, разлічанай на 100 месцаў, скарыстана больш за Br97 млрд. Гэта сродкі абласнога бюджэту і фінансавыя рэсурсы, якія выдаткоўваюцца на мінімізацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.


Цяпер у бальніцы ёсць тэрапеўтычнае і хірургічнае аддзяленні, у якіх будуць выдзелены ложкі для хворых неўралагічнага, педыятрычнага і гінекалагічнага профіляў. Акрамя таго, адкрыты аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі і прыёмнае, прыбудаваны пераходная галерэя і харчаблок. У палатах усталяваны сістэмы назірання за пацыентамі, ёсць магчымасць тэрміновага выкліку персаналу. Аснашчана палата інтэнсіўнай тэрапіі, зала ЛФК, фізіятэрапеўтычны, эндаскапічны і рэнтгеналагічны кабінеты, кабінет ультрагукавой дыягностыкі і клінічная лабараторыя. У ёй, дарэчы, новае лабараторнае абсталяванне, якое дазволіць пашырыць спектр лабараторных даследаванняў і паскорыць працэс іх апрацоўкі. Укараненне сістэмы тэлеЭКГ у Лоеўскай ЦРБ дазволіць своечасова выяўляць сардэчна-сасудзістую паталогію ў пацыентаў аддаленых населеных пунктаў і неадкладна прымаць меры. Увод новага корпуса палепшыць якасць аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву Лоеўскага раёна.

Ірына АСТАШКЕВІЧ. іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?