Вы тут

«Пустых абяцанняў не даём»


Кабінет старшыні Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў Ігара Пятровіча адкрыты для наведвальнікаў у любы дзень і час. Да яго прыходзяць са сваімі клопатамі і праблемамі жыхары горада і раёна асабіста або тэлефануюць на мабільнік. Разам з тым Ігар Анатолевіч вядзе два разы на месяц, так бы мовіць, афіцыйныя прыёмы. Акрамя таго, як кіраўнік інфармацыйнай групы, разам са спецыялістамі выязджае непасрэдна ў сельскія Саветы, населеныя пункты, каб не толькі данесці да людзей актуальную інфармацыю, але і выслухаць іх. Плюс да гэтага ў райвыканкаме па суботах з 9 да 12 гадзін праходзіць прамая тэлефонная лінія. Паводле графіка, Ігар Пятровіч таксама дзяжурыць «на провадзе» прыкладна раз на паўтара месяца.


— Кожнае пытанне мы занатоўваем і імкнёмся аператыўна рашаць. Але ёсць звароты, што патрабуюць дадатковага вывучэння, фінансавых затрат. Напрыклад, асфальтаванне дарог, вуліц, капітальны рамонт дамоў. У гэтым выпадку пустых абяцанняў не даём, тлумачым, што праблема будзе вырашацца па меры магчымасці, пры наяўнасці сродкаў, — кажа Ігар Пятровіч. — У прыватнасці, сёлета жыхары вёскі Загоршчына прасілі заасфальтаваць вуліцу. Выехаў на месца, пагутарыў з імі, растлумачыў, што пакуль такое немагчыма. Тым не менш праблему часткова вырашылі: ДАІ паставіла знак, які абмяжоўвае хуткасць аўтатранспарту да 40 кіламетраў у гадзіну. Цяпер тут у летні час стала менш пылу.

У гэтым годзе было шмат зваротаў па нармалізацыі водазабеспячэння, паколькі лета стаяла засушлівае і ўзровень грунтовых вод упаў. З такімі праблемамі сутыкнуліся ў вёсцы Возера. Тут пабудавана шмат новых дамоў, знаходзіцца жывёлагадоўчая ферма. Таму і не хапала магутнасцяў, каб цалкам забяспечыць патрэбы ў вадзе.

— У населеным пункце прабурылі дадатковую свідравіну, спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўстанаўліваюць неабходнае абсталяванне, помпы. Мяркую, што ў наступным годзе, калі нават лета будзе гарачым, праблем з падачай вады не ўзнікне, — упэўнены мой суразмоўца. — А вось жыхары райцэнтра на якасць вады скардзіліся. Але і з гэтым пытаннем разабраліся: уведзена ў дзеянне станцыя абезжалезвання, што стала магчымым дзякуючы праграме «Чыстая вада». Даволі часта звяртаюцца людзі з просьбамі зрэзаць старыя аварыйныя дрэвы. Тыя, што знаходзіліся каля аўтатрасы, выдалялі дарожныя службы раёна. У населеных пунктах з праблемай дапамагаюць справіцца сельвыканкамы. Мы тлумачым людзям, што работы лепш перанесці на познюю восень, калі дрэвы скінуць лісце. Тады іх спілоўваць лягчэй і танней.

Што тычыцца работ, якія патрабуюць значных фінансавых выдаткаў — такіх, як асфальтаванне вуліц, падсыпка дарог, уцяпленне і капітальны рамонт дамоў, газіфікацыя населеных пунктаў, — то графік чарговасці іх правядзення надрукаваны ў раённай газеце.

— Мы таксама аказваем інфармацыйную дапамогу тым, хто хоча стварыць кааператыў па газіфікацыі: з чаго пачаць, куды звяртацца. З нашай дапамогай толькі за восень зарэгістравана пяць такіх кааператываў, — кажа Ігар Пятровіч.

Але найбольш складана, як ён прызнаўся, мірыць суседзяў, якія вядуць спрэчкі паміж сабой за зямлю, нібыта няправільна пастаўленую агароджу, дрэвы, што замінаюць. Даводзіцца падключаць спецыялістаў і праваахоўныя органы, каб паміж людзьмі нарэшце наступіла згода.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.