Вы тут

Сіноптыкі: у суботу да нас завітае чарговы снежны цыклон


Першая палова студзеня абяцае стаць сапраўды багатай на сінаптычныя сюрпрызы. Мінулы цыклон «Даніэла», які прынёс у аўторак на тэрыторыю краіны добрую порцыю снегу, будзе не апошнім на гэтым тыдні. Спецыялісты службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра даюць беларускім камунальнікам толькі некалькі спакойных дзён для навядзення парадку ў заснежаных гарадах...


Паводле іх прагнозаў, удзень у чацвер толькі месцамі чакаецца невялікі кароткачасовы снег. Увогуле, сёння ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць халодная вільготная паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах слабая мяцеліца, па паўднёвым усходзе месцамі захаваецца слабы галалёд. На некаторых участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 5—10 м/с. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 3—9 градусаў марозу. У пятніцу тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца ў асноўным пад уплывам павышанага атмасфернага ціску і халодных паветраных мас, якія паступаюць з поўначы Еўропы. Пахаладае. Прагназуецца воблачна з праясненнямі.

Месцамі кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе мінус 9—16 градусаў, пры праясненнях — 17—20 марозу. Удзень мінус 6—13 градусаў, па паўднёвым захадзе — 2—5 марозу.

А потым будзе субота, калі надвор'е пачне вызначаць цыклон, які змяшчаецца з паўднёвага захаду Еўропы праз паўднёвы ўсход Беларусі і далей у бок Расіі. Таму амаль паўсюдна чакаецца снег. Месцамі завіруха. Па паўднёва-ўсходняй палове прагназуецца моцны снег, мокры снег, на дарогах снежныя заносы, наліпанне мокрага снегу і галалёд. Вецер усходні з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, удзень у асобных раёнах краіны — парывісты (15—18 м/с). Мінімальная тэмпература паветра ўначы чакаецца ў межах мінус 8—15 градусаў, па паўночным захадзе пры праясненнях — 16—18 марозу, па поўдні — мінус 2—7 градусаў. Удзень тэмпературны фон ужо істотна зменіцца, бо максімальная тэмпература будзе вагацца ад нуля па паўднёвым усходзе, да мінус 13 градусаў па паўночным захадзе краіны.

Часткова зачэпіць чарговы цыклон і тэрыторыю нашай сталіцы. У Мінску ў суботу пройдзе снег, раніцай і ўдзень — моцны снег, вецер з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра уначы — мінус 8—10, а ўдзень — мінус 6—8 градусаў. Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у нядзелю надвор'е крыху супакоіцца. Уначы на большай частцы тэрыторыі Беларусі снег, слабая мяцеліца, а ўдзень — кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 8—15 градусаў, пры праясненнях — 16—20 марозу, удзень чакаецца мінус 6—13 градусаў, месцамі — мінус 14—16.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Чакаем «Даніэлу-2»?

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.