Вы тут

9 фактаў пра Бурдж-Халіфу


Па форме будынак, агульны кошт якога ацэньваецца ў 4,1 мільярда долараў, нагадвае сталагміт, які нібыта расце з зямлі ў неба.


1. Вышыня Бурдж-Халіфы складае 828 метраў, у той час як вышыня другога па велічыні будынка ў свеце (Шанхайскай вежы) складае 632 метры. Таксама хмарачос у тры разы вышэй за Эйфелеву вежу. Дызайн Бурдж-Халіфы быў натхнёны гіменакалісам — кветкай з доўгімі пялёсткамі, што разбягаюцца ад цэнтра. Тры крылы Бурдж-Халіфы разыходзяцца ў бакі, нібыта гэтыя пялёсткі.

2. Самая вышынная назіральная пляцоўка тут знаходзіцца на вышыні 452 метры. Усяго ў будынку 164 паверхі, 1 з якіх падземны, і цэлых 58 ліфтаў, што рухаюцца з хуткасцю 10 метраў у секунду (гэта адны з самых хуткіх ліфтаў у свеце). Таксама ў Бурдж-Халіфе ёсць 2957 парковачных месцаў, 304 гасцініцы і 904 кватэры.

3. Першапачатковая назва хмарачоса — Бурдж-Дубай; яго праект быў распрацаваны амерыканскай фірмай Skіdmore, Owіngs and Merrіll. Інжынеры з Чыкага стварылі спецыяльную апорную структуру, якая нагадвае зорку з трыма прамянямі.

4. Бурдж-Халіфа — рэкардсмен па некалькіх паказчыках вышыні. Гэта самы высокі ў свеце будынак, які свабодна стаіць, з самым высокім жылым паверхам, будынак з найбольшай колькасцю паверхаў, будынак, абсталяваны самымі вышыннымі ліфтамі і другой па вышыні назіральнай пляцоўкай (самая высока размешчаная назіральная пляцоўка знаходзіцца ў кантонскай тэлевежы).

5. Для таго, каб пабудаваць настолькі гіганцкі хмарачос, спатрэбілася сапраўды шмат часу і намаганняў, а менавіта 6 гадоў і 22 мільёны чалавека-гадзін працы. У асабліва напружаныя дні на будпляцоўцы знаходзілася больш за 12 000 рабочых!

6. Для будаўніцтва спатрэбілася таксама неверагодная колькасць матэрыялаў. Аднаго алюмінію пайшло столькі, што хапіла б на вытворчасць 5 аэробусаў А380. Таксама было выдаткавана 55 тысяч тон арматурнай сталі і 110 тысяч тон бетону. Уявіце: калі б можна было скласці арматуру з будынка ў шэраг, то ён працягнуўся б на чвэрць Зямлі.

7. У Дубаі вельмі спякотна: летам сярэдняя тэмпература тут складае 41 градус. Менавіта таму больш за 300 нанятых кітайскіх экспертаў распрацавалі спецыяльную сістэму абліцоўвання, здольную абараніць ад экстрэмальных перападаў тэмпературы.

8. Для забеспячэння жыццядзейнасці ў такім вялізным будынку патрабуецца ўражлівая колькасць рэсурсаў. Да прыкладу, Бурдж-Халіфа выкарыстоўвае каля 950 000 літраў вады кожны дзень! Акрамя таго, хмарачос спажывае прыкладна столькі электраэнергіі, колькі «з'ядаюць» 360 000 ставатных лямпачак.

9. Як падтрымліваюць бляск і чысціню 26 000 шкляных панэляў, каб тыя выглядалі ідэальна? За гэта адказваюць 12 машын, якія важаць каля 13 тон кожная — яны перамяшчаюцца ўздоўж спецыяльных рэек на вонкавым баку будынка. Абслугоўваюць гэтыя машыны 36 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.