Вы тут

Абуць гумовыя боты і ісці здабываць журналісцкі досвед


Такое пажаданне для маладых журналістаў было выказана на канферэнцыі, прысвечанай 95-гадоваму юбілею «Сельской газеты». І нездарма ў якасці пляцоўкі для «завастрэння пяра» рэкамендуюць менавіта гэтае выданне. Першая беларуская нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч рабіла свае пачатковыя крокі ў прафесіі якраз тут, таму сумнявацца ў якасці журналісцкай школы «Сельской газеты» не даводзіцца.


Больш за 20 тысяч выпускаў выдання, 3 дзясяткі супрацоўнікаў, удастоеных звання «Герой працы», больш за 390 камандзіровак на год, а таксама ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга — з такім «багажом» падышла газета да сёлетняга юбілею. Таму і адзначаюць яе заслугі — на самым высокім узроўні. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар БУЗОЎСКІ зачытаў вітальны ліст калектыву рэдакцыі газеты-юбіляркі ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

«Я хацеў бы падзякаваць вам за той пласт, які вы пераворваеце цягам столькіх гадоў, — звярнуўся Ігар Бузоўскі да галоўнага рэдактара «Сельской газеты» Сяргея Міховіча. — Сельская гаспадарка — найцяжэйшая праца. Адышлі тыя людзі, якія маглі рэальна паказаць, як здабываецца кавалачак хлеба, таму ваша праца становіцца на вагу золата. Я шчыра ўдзячны, што вы захоўваеце найлепшыя традыцыі і дапамагаеце цаніць людзей працы».

Мяняліся назвы, журналісты, адрасы, аднак за 95-гадовую гісторыю выданне не здрадзіла сваёй ідэі — асвятляць жыццё сяла і цяжкую, але неабходную ўсім нам працу яго жыхароў.

Дарэчы, пра гісторыю. Менавіта на яе звярнуў увагу галоўны рэдактар холдынга «Советская Белоруссия» Павел ЯКУБОВІЧ.

«Па старонках «Сельской газеты» гісторыкі будуць вывучаць летапіс нашай краіны. Таму што ўсё, што адбывалася важнага, не толькі ў аграрным сектары, заўсёды знаходзіла адлюстраванне на старонках газеты», — зазначыў ён.

Павел Якубовіч дадаў, што заўсёды найлепшыя нарысісты — эліта журналістыкі — працавалі ў «Сельской газете». Ды і цяпер выданне не згубілася, па-ранейшаму выглядае цікавым, дзелавым, аднак пры гэтым не сухім, а творчым.

Падзяку калектыву рэдакцыі «Сельской газеты» за добрасумленную і плённую працу ў сродках масавай інфармацыі і значныя творчыя дасягненні, а таксама віншаванні з 95-годдзем даслала і міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

«Праца журналіста «Сельской газеты» няпростая, бо знайсці падыход да працаўніка, механізатара, жывёлавода складана. Таму я кожнаму маладому журналісту пажадаў бы абуць гумовыя боты, выехаць у поле і паглядзець, як працуюць нашы людзі ў вёсцы», — дадаў ад сябе першы намеснік міністра інфармацыі Ігар ЛУЦКІ.

Ён зачытаў загад і ўзнагародзіў некаторых супрацоўнікаў выдання нагруднымі знакамі «Выдатнік друку Беларусі» і граматамі.

«Сам я з вёскі, бацька мой працаваў у калгасе. А першы мой запіс у працоўнай кніжцы — трактарыст калгаса «Перамога», — падзяліўся першы намеснік міністра.

На юбілейную імпрэзу запрасілі ветэранаў «Сельской газеты», многія з якіх аддалі выданню не адзін дзясятак гадоў жыцця. Старэйшыя журналісты атрымалі падарункі ад маладзейшых калег.

seradzyuk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уладзімір Каранік: «На ШВЛ вакцынаваных няма»

Уладзімір Каранік: «На ШВЛ вакцынаваных няма»

Медыкі і губернатар Гродзенскай вобласці адказалі на пытанні па прышчэпках

Эканоміка

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Хто выбраў год таму айчынную валюту, аказаўся ў выйгрышы. Куды ўкласці грошы зараз, каб атрымаць выгаду

Знаёмства маладых людзей з першымі грашыма адбываецца дзіўным чынам.