Вы тут

Гранiца — гэта эканомiка


Учора адбылася нарада, прысвечаная зацвярджэнню рашэння на ахову дзяржаўнай мяжы.

Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка зацвердзiў рашэнне на ахову дзяржаўнай гранiцы органамi пагранiчнай службы ў 2016 годзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.


Нас гэта датычыцца

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на сучасных выклiках i пагрозах, у тым лiку на мiграцыйным крызiсе ў Еўропе. «Мы цяпер глядзiм на тое, як захлiпнулася Еўропа ад патоку мiгрантаў — багатая, арганiзаваная, здавалася б, Еўропа. Але мы не павiнны склаўшы рукi сядзець i думаць, што нас гэта не датычыцца», — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў Беларусi такая сiтуацыя немагчыма. Аднак трэба працаваць, захоўваючы дзейную палiтыку адносна мiгрантаў. Як адзначыў АляксандрЛукашэнка, у Беларусi не супраць павелiчэння iх патоку, але кожнага чалавека, якi прэтэндуе на тое, каб жыць у краiне, будуць разглядаць, вобразна кажучы, пад павелiчальным шклом.

«Мы транзiтная дзяржава, i калi мы гэтыя працэсы ўпусцiм, як гэта зрабiла Еўропа, мы захлiпнёмся потым ад злачыннасцi, якую сюды прыўнясуць мiгранты. Таму мы павiнны праводзiць палiтыку, якую праводзiлi раней», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт таксама выступiў рэзка супраць наяўнасцi ў краiне баевiкоў, якiя ваявалi ва Украiне з таго або iншага боку, i запатрабаваў у сiлавiкоў неадкладна разабрацца ў сiтуацыi. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што яму вядома, што «некаторыя так званыя смелыя людзi, баевiкi, якiя ваявалi ў Данбасе, пазiруюць ужо ў Мiнску са зброяй». Стаўленне Беларусi да такiх людзей, якiя ваявалi ва Украiне з таго або iншага боку, вядома, падкрэслiў Прэзiдэнт. Звяртаючыся да прысутных на нарадзе, Аляксандр Лукашэнка даручыў: «Разбiрайцеся iмгненна разам з мiлiцыяй i КДБ».

«Нiякiх пазёраў, нiякiх баевiкоў у краiне быць не павiнна», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Прыярытэт — эканамiчныя iнтарэсы

Прэзiдэнт даручыў кiраўнiку Адмiнiстрацыi Прэзідэнта Аляксандру Косiнцу стварыць групу незалежных спецыялiстаў, якiя вывучаць, цi ўсё зроблена па даручэннях кiраўнiка дзяржавы па ахове эканамiчных iнтарэсаў на гранiцы. Прэзiдэнт растлумачыў, што размова iдзе аб пошлiнах, дазволах, тарыфным i нетарыфным рэгуляваннi. Гэта неабходна для таго, каб абаранiць унутраны рынак.

У Беларусi заўсёды ўдзялялася самая пiльная ўвага пытанням аховы дзяржаўнай гранiцы i пагранiчнай бяспекi ў цэлым, а тым больш цяпер. Кiраўнiк дзяржавы папярэдзiў удзельнiкаў нарады, што сёння ў гэтай тэме яго больш хвалюе эканамiчны аспект. «Гранiца — гэта не толькi бяспека, гэта вялiкая эканомiка. Гэта падаткi, дзяржаўны бюджэт», — адзначыў Прэзiдэнт. Таму на нараду разам з ваеннымi запрошаны i прадстаўнiкi грамадзянскай часткi Савета бяспекi.

Прэзiдэнт выказаў занепакоенасць тым, што спажывецкi рынак у Беларусi наводнены iмпартнымi таварамi. «Народ павiнен разумець, што iмпартныя шмоткi — гэта не толькi вялiкiя грошы з iх кiшэнi, але i адсутнасць работы ў сябе», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт перакананы, што для вырашэння гэтай праблемы трэба актывiзаваць уласную прамысловасць, каб яна выходзiла на адпаведны ўзровень. Кiраўнiк дзяржавы ўпэўнены, што айчынныя тавары павiнны i могуць быць не горшымi за iмпартныя i таннейшымi.

Аляксандр Лукашэнка рэзюмаваў, што абарона эканамiчных iнтарэсаў Беларусi на дзяржгранiцы — вельмi сур'ёзнае пытанне. Ён адзначыў, што ў сувязi са змяненнямi правiл гандлю памiж Украiнай, ЕС i Расiяй «мы зноў апынулiся памiж молатам i кавадлам, памiж двума буйнымi эканамiчнымi iгракамi».

«Зразумела, што гэта будзе ўплываць на нашу знешнеэканамiчную дзейнасць, таму неабходна пастаянна трымаць у полi зроку ўсе аспекты i праблемы гэтай сферы. I ўраду трэба ў тым лiку публiчна вызначыцца тут. Мы павiнны выканаць свае абавязацельствы ў рамках Еўразiйскага эканамiчнага саюза перад Расiйскай Федэрацыяй», — сказаў Прэзiдэнт Беларусi.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што Беларусь не мае намеру закрывацца ад Украiны, паколькi гэта прывядзе да страт тавараабароту ў памеры $5-6 млрд. Урэшце, расiйскi бок гэтага нiколi i не прасiў, заўважыў Аляксандр Лукашэнка. «Але Расiя хоча, i так правiльна, каб гэты працэс быў празрыстым», — дадаў Прэзiдэнт. Расiйскаму боку было прапанавана вызначыць напрамкi, па якiх Беларусь будзе прапускаць транзiтам прадукцыю з Украiны ў трэцiя краiны, што i было зроблена.

Кiраўнiк дзяржавы расказаў таксама, што Беларусь можа перапрацоўваць украiнскую прадукцыю, якая паступае, i потым пастаўляць ужо ў Расiю. «Гэта не забаронена, мы з Расiяй так i дамовiлiся. Калi гэта беларускi тавар — мы пастаўляем», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Гандляваць трэба празрыста

Кiраўнiк дзяржавы пракаментаваў нагнятанне сiтуацыi вакол iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у сувязi з тым, што «з 1 студзеня скончылiся iх мядовыя гады i трэба працаваць у роўных умовах, па адпаведных дакументах».

«Iм трэба разумець, што сертыфiкацыя прадукцыi, на якую мы пайшлi, — гэта першы крок. Ёсць тавар — усе суправаджальныя дакументы павiнны быць. Мы павiнны празрыста гандляваць, i хопiць вакол гэтага нейкiя падкопы рабiць», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

У мiнулым годзе Прэзiдэнт сустракаўся з iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi. I тады было прынята рашэнне, што з 1 студзеня 2016 года ўсе iндывiдуальныя прадпрымальнiкi — плацельшчыкi адзiнага падатку павiнны будуць мець на тавары легпрама дакументы, якiя пацвярджаюць iх набыццё. Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб дасягнутых у час той сустрэчы дамоўленасцях i выказаў недаўменне, што цяпер яго падштурхоўваюць да нейкiх рашэнняў.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў пунктах пропуску на беларускай гранiцы, безумоўна, трэба пазбаўляцца ад чэргаў, трэба таксама аблягчаць пагранiчныя працэдуры. «Але ўсе рашэннi па спрошчаным парадку дзеянняў павiнны рэалiзоўвацца выключна на аснове захавання нацыянальных iнтарэсаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У час нарады Прэзiдэнт акцэнтаваў увагу на тым, што санкцыйнымi i рэжымнымi мерамi неабходна наводзiць парадак на прыгранiчнай тэрыторыi. «На ёй не павiнна быць нiякага свавольства i бескантрольнасцi», — запатрабаваў кiраўнiк дзяржавы. У сувязi з гэтым Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што да аховы дзяржгранiцы можна i трэба актыўней прыцягваць мясцовае насельнiцтва.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка спынiўся на тэме ўладкавання гранiцы iнжынернымi збудаваннямi. Паводле яго слоў, гэта павiнна быць зроблена па апошнiм слове тэхнiкi з улiкам савецкага вопыту.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.