Вы тут

Сацыяльная абарона ва ўмовах крызісу


Гэтай тэме будзе прысвечаны III форум рэгіёнаў.

Рэгіёны Беларусі і Расіі павінны пастаянна падтрымліваць кантакты, і адной-дзвюх сустрэч для гэтага недастаткова. Менавіта з гэтай мэтай і быў распрацаваны праект форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі — сёлетні стане ўжо трэцім. Як заўважыў падчас пасяджэння арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні форуму Анатоль Русецкі, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, няма нічога пастаяннага, прыходзяць новыя людзі, ствараюцца новыя прадпрыемствы. Станоўчы вынік будзе толькі тады, калі сустрэчы будуць рэгулярнымі.


— І для Беларусі, і для Расіі вельмі важна праводзіць такія форумы, — упэўнены парламентарый. — Гэта дзяржаўныя мерапрыемствы, якія маюць не толькі палітычны, але і эканамічны складнік. На другім форуме было падпісана дастаткова шмат буйных кантрактаў на суму больш як 230 мільёнаў долараў.

Як нагадаў намеснік старшыні Савета Рэспублікі, бакі ўжо ўзгаднілі папярэднюю дату правядзення III форуму рэгіёнаў — 8-9 чэрвеня. Тэма яго была вызначана яшчэ ў Сочы — яна будзе прысвечана гуманітарным і сацыяльным пытанням.

— Вельмі важна, што гэты год кіраўнік дзяржавы аб'явіў Годам культуры, — заявіў Анатоль Русецкі. — Гэта цалкам супадае з тымі планамі, якія ў нас былі вызначаны па правядзенні форуму.

Па інфармацыі намесніка старшыні верхняй палаты парламента, мерапрыемства будзе праходзіць два дні. Плануецца правядзенне секцыйных пасяджэнняў па пытаннях культуры, навукі, адукацыі, маладзёжнай палітыкі. Падчас правядзення форуму запланаваны шэраг спадарожных мерапрыемстваў. Ці не самае значнае з іх — выстава «Белагра».

— У нашай краіны добрыя поспехі ў пытаннях сацыяльнай палітыкі ў вёсцы, — лічыць парламентарый. — Мы хацелі б асобна іх паказаць, абмеркаваць з нашымі калегамі з Расійскай Федэрацыі. Асобна будзе праведзены форум рэгіянальных СМІ, спартакіяда Саюзнай дзяржавы.

У рамках форуму будзе праводзіцца шэраг «круглых сталоў», канферэнцый. 9 чэрвеня пройдзе пленарнае пасяджэнне, на якім выступяць вядучыя навукоўцы, парламентарыі з дакладамі па пытаннях сацыяльнай, культурнай палітыкі, гуманітарнага супрацоўніцтва.

На думку Анатоля Русецкага, падчас форуму мэтазгодна абмеркаваць распрацоўку новай праграмы Саюзнай дзяржавы — у галіне імпартазамяшчэння. Нягледзячы на тое, што форум будзе прысвечаны сацыяльным і гуманітарным пытанням, на думку арганізатараў, абавязкова павінен быць канкрэтны складнік, якім і стане абмеркаванне саюзнай праграмы.

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.