Вы тут

На пасяджэнні кантактнай групы па Украіне вырашылі вызваліць палонных


Як паведаміла прэс-сакратар Леаніда Кучмы, прадстаўніка Украіны на перамовах, Дар'я Оліфер, яе краіна падтрымлівае ініцыятыву прадстаўніка Расіі Барыса Грызлова аб аб'яўленні рэжыму цішыні, які павінен пачацца неадкладна. На думку ўкраінскага боку, без спынення агню немагчыма ні правядзенне размініравання, ні нармальнае рашэнне палітычных, гуманітарных і эканамічных пытанняў.


Асаблівая ўвага па сустрэчы кантактнай групы была нададзена, па інфармацыі Дар'і Оліфер, «пытанню вяртання ўкраінскіх грамадзян з палону». Усе бакі прыйшлі да ўзаемнай згоды неўзабаве вызваліць больш за 50 чалавек з абодвух бакоў, у першую чаргу, параненых, цяжка хворых і жанчын.

Сярод канкрэтных вынікаў пасяджэння прэс-сакратар Леаніда Кучмы адзначыла працу эканамічнай падгрупы. «На Данбасе працягваецца аднаўленне чыгуначнай інфраструктуры, а таксама сістэм электразабеспячэння, — паведаміла Дар'я Оліфер. — Акрамя таго, атрымалася знайсці механізм пагашэння запазычанасці за ваду перад украінскімі прадпрыемствамі ў асобных раёнах Луганскай вобласці. Важна адзначыць, што гэты механізм знойдзены ў адпаведнасці з украінскім заканадаўствам з улікам гарантый расійскага боку аб пагашэнні запазычанасці».

Напярэдадні сустрэчы трохбаковай кантактнай групы Леанід Кучма сустрэўся з прадстаўніком Расіі Барысам Грызловым. Нагадаем, Барыс Грызлоў быў прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Расіі ў кантактнай групе ў канцы снежня. Леанід Кучма так пракаментаваў гэту падзею: «Маё меркаванне адносна яго прызначэння — гэта павышэнне ўзроўню прадстаўніцтва Расіі ў Трохбаковай кантактнай групе».

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вольная сотня

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.