Вы тут

У Вялікім тэатры Беларусі прайшоў баль


Адной з асноўных умоў удзелу ў балі з'яўляецца жаданне і ўменне танцаваць. Гэтаму вучаць — пары навічкоў рыхтаваліся, хадзілі на заняткі з артысткай балета Юліяй Дзятко. Гэта ж не жарт, а вялікая адказнасць — умець танцаваць паланез, танец, які больш за два стагоддзі таму панаваў на шляхецкіх балях, што ладзіліся ў палацах для эліты Вялікага Княства Літоўскага. Наша гісторыя. Аказваецца, не такая забытая — усё можна аднавіць.


Як і паланез, які адкрываў праграму навагодняга балю ў Вялікім. Мудрагелістая навука, аднак. Павольныя рухі падкрэсліваюць статуснасць, паненка ў доўгай пышнай сукенцы нібыта праплывае перад вачыма.

А марш? Не для таго, каб маршыраваць, а танцаваць — і вельмі стараліся маладыя кавалеры ў вайсковай форме, якія асвоілі колішнюю этыку вайсковага саслоўя, а яна патрабавала самых розных навыкаў, у тым ліку тых, што былі запатрабаваныя ў свецкім жыцці. Кантрданс, полька, мазурка. Пары маладыя і людзі з жыццёвым вопытам выстройваліся ў шэраг і сведчылі сваім прыкладам: у нашай сучаснай краіне ёсць свая эліта — творчыя, адукаваныя асобы, якім патрэбна выходзіць «у людзі» дзеля зносін, адчування прыгажосці і імкнення да яе. Ёсць эліта бізнесу, якой патрэбны жывыя эмоцыі, і ёсць жаданне раздзяліць іх са сваімі блізкімі ў незвычайным, святочным асяродку ці парадаваць іншых, здзяйсняючы цуды. Ужо не па волі Зеўса, а па волі спонсараў і мецэнатаў, якія ёсць у тэатра.

Традыцыйна на Вялікім навагоднім балі называюцца імёны найлепшых артыстаў балета, оперы, хору, аркестра. Галоўны партнёр праекта BSB Ваnk адзначае (і заахвочвае) артыстаў па выніках мінулага года. Заслужаная артыстка Беларусі Ірына Яромкіна прызнаная найлепшай салісткай балета. Барытон Станіслаў Трыфанаў, заслужаны артыст Беларусі, адзначаны за працу ў оперы.

У гала-канцэрце «Страсці Алімпа» можна было бачыць вытанчаную Ірыну, якая дапамагала спеваку Ілью Сільчукову прадставіць арыю Рабера з оперы Чайкоўскага «Іаланта». Станіслаў Трыфанаў спяваў дуэт з оперы «Поргі і Бэс» Гершвіна разам з Настассяй Масквіной. Дуэты ствараліся часам літаральна на сцэне: лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юрый Гарадзецкі і Марыя Шабуня заспявалі «Тарантэлу» Расіні. Чараўніцтва здарылася дзякуючы амуру: нават творчы алімп падпарадкоўваўся міфічнаму на балі ў Вялікім.

Амуры падпільноўвалі на кожным кроку і маглі выскачыць са стрэламі з любога кутка. Баль — гэта вір пачуццяў. А як жа без іх на Венскім балі, дзе пануе вальс? Закружыць галаву людзям, каб яны потым закружыліся ў танцы — гэта нескладана. Трэба, каб яны прычакалі поўначы, а там ужо і любімыя мелодыі вальсаў рабілі сваю справу.

Але ж баль — гэта праца не толькі для ног, але і для інтэлекту. Німфы заваблівалі рознымі забавамі і віктарынамі. Муза Кліа выпрабоўвала на веданне гісторыі, Талія забаўляла, Эўтэрпа і Эрата вабілі творчым духам. Трэба было проста выбраць, у салон да якой з муз асабліва хочацца завітаць. Яны нас не пакінулі — пра гэта нагадвае баль, дзе ўсіх муз можна было ўбачыць. А вось адчуць іх прысутнасць у жыцці дапамагае наша мастацтва штодня.

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Больш фота можна пабачыць тут

Загаловак у газеце: А вы якая німфа?..

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем'і і.

Палітыка

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Андрэй Савіных: Якасць абраных стратэгій не правяраецца ў ідэальных сітуацыях

Беларускі парадак дня нікому не дае расслабіцца, час не дазваляе.

Грамадства

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Экстраная дапамога. Як працуе Цэнтр аператыўнага кіравання МНС

Дзяжурныя службы — вушы і вочы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 

Палітыка

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Пасол Беларусі ў КНР: З 1992-га тавараабарот з Кітаем вырас больш як у 130 разоў

Наперадзе юбілей беларуска-кітайскіх адносін — 30 гадоў.