Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра тое, як мінскае «Дынама» церпіць трэцяе паражэнне запар у выязной серыі чэмпіянату КХЛ, а беларускія біятланісткі страчваюць шанц трапіць на п'едэстал у эстафетнай гонцы пятага этапу Кубка свету.


1. Хакеісты мінскага «Дынама» з буйным лікам саступілі омскаму «Авангарду» 1:8. Гэта ўжо трэцяе паражэнне запар у выязной серыі з вядучымі камандамі Усходняй канферэнцыі; раней падапечныя Андрэя Кавалёва саступілі магнітагорскаму «Металургу» (1:5) і ўфімскаму «Салавату Юлаеву» (3:4).

— Сапернік дамінаваў ва ўсім. У нас не атрымалася практычна нічога. Віншую «Авангард» з перамогай. Гэты матч будзе нам добрым урокам. Мы папярэджвалі гульцоў перад сустрэчай, як дзейнічаць у першым перыядзе, але, на жаль, не дастукаліся да іх, — адзначыў галоўны трэнер Андрэй Кавалёў пасля сустрэчы ў Омску.

Завершыцца выязная серыя «зуброў» сёння матчам з астанінскім «Барысам».

2. Жаночай эстафетнай гонкай 4х6 км у нямецкім Рупольдынгу завяршыўся пяты этап Кубка свету па біятлоне. Зборная Беларусі заняла там 13-е месца, а пераможцамі сталі ўкраінскія біятланісткі. Другія — немкі, трэцімі фінішавалі спартсменкі з Італіі.

Наступны кубкавы этап пройдзе з 21 па 24 студзеня ў італьянскім Антхольцы.

3. У Мінску стартаваў розыгрыш Кубка развіцця, у ім бяруць удзел юнацкія каманды з 12 краін. Футбалісты зборнай Беларусі прадстаўлены гульцамі, не старэйшымі за 1999 год нараджэння. У стартавым паядынку групы А яны сустракаліся з камандай Ірана і перамаглі з лікам 3:1.

Сёння беларусы згуляюць са зборнай Латвіі, 20 студзеня сустрэнуцца са славакамі. Пасля завяршэння першага этапу каманды, якія занялі 1—3 месцы, разыграюць у аднакругавым турніры ўзнагароды спаборніцтваў. Вырашальныя матчы адбудуцца 24 студзеня.

Адзначым, што такі юнацкі турнір праводзіцца ўжо 12-ы раз. Чатыры разы яго пераможцамі станавіліся расійскія футбалісты (2008, 2010, 2014, 2015), па два разы галоўны прыз выйгравалі каманды Беларусі (2006, 2007), Украіны (2009, 2012), Бельгіі (2011, 2013), пераможцамі першага турніру ў 2005 годзе стала зборная Сербіі і Чарнагорыі.

 lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Зацяжная серыя няўдач

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.