Вы тут

Аўтаўладальнікам «прапішуць» своечасова адкопваць уласнае аўто


Такім чынам, у нашай краіне плануецца ўвесці адказнасць за непрыбраны снег вакол асабістага аўтатранспарту, паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.


На гэты конт цяпер распрацаваны праект нарматыўна-прававога акта, які прадугледжвае кампетэнцыю мясцовых органаў улады зацвярджаць правілы добраўпарадкавання, у якіх будуць вызначаны патрабаванні да ўтрымання тэрыторый. Атрымліваецца, што сяброўства з лапатай для кіроўцаў ад добраахвотнага парыву пяройдзе ў разрад абавязкаў, удакладняе сваю пазіцыю міністр.

А праблема прыборкі двароў ад снегу застаецца актуальнай і сёння. «Магістральныя вуліцы ўжо ў прынцыпе ачышчаны, не было дапушчана сур'ёзных збояў у руху грамадскага транспарту. Але дваровыя тэрыторыі, стаянкі аўтатранспарту ўяўляюць для нас пэўную праблему. Асабліва востра яна стаіць у Мінску», — кажа кіраўнік міністэрства.

У сваёй большасці людзі пачулі заклік і выйшлі на расчыстку. Але, на жаль, засталіся і нядбайныя гараджане, да якіх неабходна выкарыстоўваць меры адміністрацыйнага ўздзеяння. «Ёсць аўтамабілі, якія не проста пакідаюць уначы пастаяць у дварах, але кідаюць іх на тры ці нават сем дзён, а асобныя не выязджалі з пачатку зімовага перыяду», — растлумачыў сітуацыю міністр.

Новыя нормы не накіраваны на тое, каб па-максімуму штрафаваць парушальнікаў. «Мы хочам, каб грамадзяне выходзілі і прыбіралі тэрыторыю вакол сваіх аўтамабіляў. І тым самым зрабілі жыццё прасцейшым і сабе, і сваім суседзям», — сказаў Аляксандр Церахаў.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».