Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка зацвердзiў схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганiзацыi абласцей i генеральныя планы горада–спадарожнiка Брэста — Жабiнкi, горада–спадарожнiка Гродна — Скiдзеля, а таксама гарадоў–спадарожнiкаў Мiнска — Дзяржынска, Заслаўя, Лагойска, Рудзенска, Смалявiч i Фанiпаля. Адпаведны ўказ №13 Прэзiдэнт падпiсаў 18 студзеня, паведамiлi ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы.
У схемах улiчаны асаблiвасцi кожнай вобласцi, закладзеныя ў аснову распрацаваных рацыянальных мадэлей iх тэрытарыяльнай арганiзацыi з устанаўленнем асноўных планiровачных восей i цэнтраў рассялення насельнiцтва, што фармiруюць унутраную структуру — унутрыабласныя рэгiёны. Вызначаны таксама прыярытэты сацыяльна-эканамiчнага развiцця асобных тэрыторый, iнжынерна-тэхнiчнай i транспартнай iнфраструктуры, прадугледжаны стварэнне аптымальнай сiстэмы асаблiва ахоўных прыродных тэрыторый рэспублiканскага i мясцовага значэння i развiццё турызму.
Як растлумачылi ў прэс-службе, рэалiзацыя генеральных планаў развiцця гарадоў-спадарожнiкаў будзе садзейнiчаць узаемаўвязанаму развiццю гарадоў-цэнтраў з выкарыстаннем сацыяльнай iнфраструктуры гарадоў-спадарожнiкаў для паляпшэння абслугоўвання сельскага насельнiцтва, паляпшэнню iнвестыцыйнага клiмату сталiцы i абласных цэнтраў за кошт пашырэння выбару iнвестыцыйных пляцовак, забяспечаных працоўнымi рэсурсамi, транспартнай i iнжынернай iнфраструктурай.
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.