Вы тут

Усе здзейсненыя на Гомельшчыне забойствы раскрыты


Усе здзейсненыя на Гомельшчыне летась забойствы — іх было 61 — раскрыты, паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС аблвыканкама Анатоль Васільеў.


Дарэчы, большасць з іх здараецца на бытавой глебе, 9 з 10 — у стане алкагольнага ап'янення. Летась праваахоўнікі правялі і актыўную працу па завяршэнні расследаванняў правапарушэнняў мінулых гадоў. У выніку 67 даўніх цяжкіх злачынстваў раскрыта. Напрыклад, гомельскія аператыўнікі цяпер змаглі знайсці злачынцу, які ў 1994 годзе напаў на таксіста-прыватніка.

Праваахоўныя органы зафіксавалі дастаткова «крэатыўныя» правапарушэнні. Ужо сёлета ў госці да жыхара Светлагорска прыехала 54-гадовая грамадзянка Украіны. Яна звярнулася ў міліцыю з заявай пра тое, што ў яе выкралі сумачку разам з пашпартам. Аднак падчас расследавання стала зразумела, што крадзяжу ўвогуле не было, а заява патрэбна была для таго, каб паскорыць працэс абмену пратэрмінаванага пашпарта ў сябе на радзіме. Цяпер грамадзянцы, верагодна, прыйдзецца значна затрымацца ў Беларусі. Яе дзеянні Крымінальны кодэкс трактуе як загадзя лжывы данос.

Намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі асаблівую ўвагу звярнуў на папераджальную работу са старымі людзьмі, якія занадта часта становяцца ахвярамі ашуканцаў. Пад выглядам супрацоўнікаў медыцынскіх, сацыяльных, камунальных службаў апошнія пранікаюць у жыллё і крадуць зберажэнні старых.

І яшчэ адна ініцыятыва праваахоўнікаў вартая ўвагі. Актыўнае ўкараненне інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій спрыяе скарачэнню вулічнай злачыннасці. Летась іх стала менш на 5%. Пры гэтым павялічыўся ўзровень раскрывальнасці. А ўсё таму, што ўжо шмат дзе ўсталяваныя камеры відэаназірання. Анатоль Васільеў падкрэсліў, што далей, пасля паспяхова завершанай праграмы «Зачынены пад'езд», трэба праводзіць акцыю па масавым усталяванні відэакамер каля пад'ездаў шматпавярховікаў. Як апошні станоўчы прыклад — у тым ліку з дапамогай інфармацыі з камер відэаназірання — у канцы мінулага года міліцыянеры затрымалі ў Гомелі мужчыну, які ўчыніў шэраг гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да дзевяці жанчын.

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Пад'езд з «вачамі»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.