Вы тут

Тэлеканал АНТ аб'яўляе кастынгі для прыгожых і адораных


Тэлеканал АНТ аб'яўляе аб пачатку правядзення адбору на конкурс прыгажосці «Міс Беларусь 2016» і чакае новых удзельнікаў новага сезона тэлепраекта «Я спяваю».


Так, для ўдзелу ў конкурсе прыгажосці запрашаюцца дзяўчаты ад 18 да 24 гадоў, якія не былі замужам і не маюць дзяцей, затое маюць рост не меншы за 175 см. Кастынгі пройдуць 13 і 14 лютага па адрасе: г. Мінск, вул. Мельнікайтэ, 4 (Нацыянальная школа прыгажосці) з 11.00 да 19.00. Самая прыгожая дзяўчына краіны, атрымаўшы перамогу на конкурсе «Міс Беларусь 2016», будзе сёлета прадстаўляць краіну на конкурсе «Міс свету», а таксама ўдзельнічаць у розных мерапрыемствах як у Беларусі, так і за мяжой.

Тэлеканал АНТ запрашае таксама на кастынг новых прэтэндэнтаў на ўдзел у дзіцячым музычным тэлевізійным конкурсе «Я спяваю». Паказаць сябе будзе шанц у дзяцей ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў з няпоўных ці шматдзетных сем'яў, а таксама ў выхаванцаў дзіцячых дамоў і інтэрнатаў. Праслухоўванні юных талентаў будуць праводзіцца таксама па вышэйназваным адрасе 20 і 21 лютага з 11.00 да 19.00. Падрабязнасці шукайце на сайце тэлеканала АНТ.

Загаловак у газеце: Кастынгі для прыгожых і адораных

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.