Вы тут

Найноўшы запавет


Дзякуючы праекту «Лістапад. Калекцыя» ў сталічным пракаце аказалася цудоўная камедыя бельгійскага рэжысёра Жако Ван Дармэля «Найноўшы запавет» са слоганам «Бог існуе! І ён жыве... у Бруселі». Гэта чарговая варыяцыя легенды, назавём гэта так, на якой грунтуецца хрысціянская рэлігія. І нягледзячы на тое, што мне па душы больш высокае прачытанне Бібліі, смелая і наватарская ідэя фільма пакінула мяне задаволенай. Бог існуе.


Рэлігійная атрыбутыка не дае нам візуалізацыі Боскага аблічча — мы прызвычаіліся толькі да выяў Сына Божага Ісуса. А як выглядае сам Бог? Той, што стварыў гэты свет і сем дзён у тыдні?

Паводле версіі Жако ван Дармэля, Бог падобны да жорсткага, недалёкага, неахайнага дамашняга тырана з пузам, які не вылазіць з халата. Чалавечы свет для яго — як камп'ютарная гульня — забава, лекі ад нудоты. Тут ён выдумляе законы існавання кшталту «бутэрброд заўсёды падае варэннем уніз», «для таго, каб выспацца, будзе не хапаць роўна дзесяці хвілін» альбо «суседняя чарга заўсёды будзе прасоўвацца хутчэй». Усё гэта задавальняе Бога як злога генія, а хутчэй, як шкадлівага хлопчыка. Праўда, з такім жа задавальненнем ён гуляе з войнамі, катастрофамі, аварыямі, здрадай, чалавечым болем ва ўсіх яго праявах.

Жыве Бог у змрочнай кватэры, крычыць на сваю бязмоўную жонку, фанатку бейсбола і вышывання, мае дваіх дзяцей, адзін з якіх аднойчы ўцёк у чалавечы свет праз патаемны ход у пральнай машыне. Гэта і быў Ісус, які сабраў дванаццаць апосталаў і напісаў Евангелле (але не сам).

Ужо першыя дзесяць хвілін фільма даюць гледачу шквал інфармацыі — новай, незвычайнай, адлюстраванай з неверагоднай фантазіяй і гумарам, прадуманай да дробязяў. Так, усім вядомы сюжэт шчыльна звязваецца з сучасным светам — Бруселем, сучаснай тэхнікай і планіроўкай кватэр, бутэлькамі з півам, адзеннем. Шкада ці не, але Бог насамрэч жыве не на небе.

Апавяданне фільма вядзецца ад імя дзесяцігадовай дзяўчынкі Эі — дачкі Бога, якая назірае за бацькам і ў выніку вырашае пайсці шляхам старэйшага брата: збегчы з дому ў рэальны Брусель (які яна называе раем), знайсці сабе шэсць апосталаў (каб усяго іх было васямнаццаць, як гульцоў у бейсболе) і напісаць сваё Евангелле (праўда, яна пакуль не ўмее пісаць).

Дзяўчынка між тым не промах: перасоўвае рэчы позіркам, здольная хадзіць па вадзе, чуе музыку, якая гучыць унутры кожнага чалавека. І не баіцца пярэчыць бацьку. У пэўны момант яна крадзе ў Бога ключы ад кабінета (яго адлюстраванне ў фільме заслугоўвае асобнай увагі), садзіцца за камп'ютар і рассылае ўсім жыхарам зямлі даты іх смерці.

Пачынаецца адваротны адлік: законы светабудовы ўпершыню (але не апошні раз за фільм) пахіснуліся. Бог не можа маніпуляваць чалавекам, які ведае, калі памрэ. І гэта толькі пачатак, бо, як аказалася, усё можна змяніць у значна лепшы бок...

Фільм ідзе ў пракаце да 27 студзеня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».