Вы тут

Сімвалізацыя тройкі ў гадавым кругазвароце


Сімвалізацыя тройкі ў гадавым кругазвароце.


* У працэсе фарміравання адвечнага народнага календара здарылася так, што асноўныя рытуальна-абрадавыя комплексы мелі трохчасткавую структуру. У структуры Каляд адзначаліся тры куцці (Посная — Багатая — Посная). Запазычаны хрысціянскі каляндар быў больш-менш адаптаваны да матрыцы народнага перш за ўсё таму, што структурна ён шмат у чым адпавядаў свайму папярэдніку. У хрысціянскай традыцыі кожнаму з гэтых этапаў адпавядала сваё свята: Раство Хрыстова — Васілле — Вадохрышча.

* Святочна-абрадавы комплекс, які сімвалізаваў пераход вясны ў лета, уключаў у сябе Ушэсце, Сёмуху і Русальны тыдзень. Аналагічную структуру меў троіцкі цыкл хрысціянскіх свят, які складаўся з Узнясення, Троіцы і Духава дня.

* Тры складнікі мела і жніво, якое распачыналася зажынкамі, затым разгортваўся працяглы перыяд самога жніва і, нарэшце, спраўляліся дажынкі. Жнівень вядомы і як час святкавання трох (?!) Спасаў (14.08, 19.08, 29.08), што адпавядала тром этапам збору ўраджаю. Гаспадыні выходзілі на ніву зажынаць, станавіліся творам да сонца, маліліся і пачыналі зажынаць «бародку», якая складалася з трох пучкоў каласоў.

* Калі пачыналі сяўбу бульбы, то перад тым, як пасадзіць першую баразну, гаспадыня выконвала наступны рытуал. Яна брала шапку гаспадара, клала ў яе тры бульбіны, тройчы круціла шапку па сонцы і прыгаворвала: «Няхай па галаве расце!» Кідала бульбіны ў баразну і хапалася за «лыткі», каб бульба такая ж гладкая была.

* Вельмі важным і адказным момантам у жыцці беларуса і яго сельскагаспадарчай дзейнасці было святкаванне Юр'я (6.05). Лічылася, што святы Юрый (Ягорый) «адмыкае зямлю і выпускае расу, тым самым дае новы штуршок для развіцця расліннаму свету. І ўжо за тыдзень да свята людзі пачыналі назіраць за станам зямлі, каб прадказаць час збору новага ўраджаю: «Калі першая раса выпадае за тры дні да Ягорыя, то хлеб паспее за тры дні да Іллі».

* Сімволіка тройкі была той духоўнай, абрадавай, рэгламентуючай скрэпай, на якой трымаліся вузлавыя кодавыя структуры складаных рытуальных комплексаў. Так, сувязным атрыбутам — сімвалам калядна-навагодніх святкаванняў — была каша, якая называлася куцця. Яе гатавалі на ўсе тры святочныя вячэры ў адным і тым жа гаршку.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.