Вы тут

Пабудавалі на чвэрць больш... запланаванага


Летась арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці ў краіне было пабудавана 55,5 тысячы новых кватэр, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Усяго за мінулы год уведзена ў эксплуатацыю 5 млн 58,4 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 126,5% да прадугледжанага задання на год.


Спецыялісты Белстата ўдакладняюць, што для грамадзян, якія стаяць на ўліку па паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 2 млн 4,1 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы, або 39,6% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для чаргавікоў пабудавана з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі 1 млн 612,8 тысячы «квадратаў», а ў шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 1 млн 163 тысячы квадратных метраў. У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 513,9 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 29,9% ад агульнага ўводу па краіне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».