Вы тут

Узнагароджаны лепшыя журналісты, якія пішуць аб навуцы


Учора ранкам у Нацыянальнай акадэміі навук былі ўшанаваны дыпломамі пераможцаў журналісты, якія пішуць на тэму навукі. У намінацыі «найлепшая публікацыя» прэміі конкурсу былі прысуджаны адразу дваім супрацоўнікам «Звязды» — рэдактару аддзела адукацыі Надзеі Нікалаевай і спецыяльнаму карэспандэнту аддзела навін і рэпартажаў Яраславу Лыскаўцу.


Дып­ло­мы пе­ра­мож­цам уру­чыў стар­шы­ня прэ­зі­ды­у­ма  На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі ака­дэ­мік  Ула­дзі­мір Гу­са­коў.

— Пра навуку піша вялікая група журналістаў, якія папулярызуюць нашу працу (а распрацоўкі ў нас проста прарыўныя). Гэта вельмі важна і для Акадэміі навук, і для грамадства. Мы заўсёды адкрыты для журналістаў, — адзначыў на ўрачыстай цырымоніі старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук акадэмік Уладзімір Гусакоў. — На конкурс было прадстаўлена больш за 90 работ 25 аўтараў. Кожная з вылучаных была адпраўлена камісіяй на экспертнае заключэнне спецыялістаў па тэматыцы работы, заключэнні экспертаў заслуханы на пасяджэнні камісіі па прысуджэнні прэмій, і канчатковае рашэнне было прынята на бюро прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адбор быў дастаткова жорсткім. І ў ліку пераможцаў апынуліся сапраўды самыя лепшыя публікацыі журналістаў.

Яшчэ раз віншуем калег з заслужанай узнагародай і зычым не спыняцца на дасягнутым!

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.