Вы тут

Балкон упасці можа


Мясцовым уладам на Віцебшчыне трэба шмат зрабіць, каб балконы і лоджыі не ўяўлялі пагрозы.


Стан балконаў на момант праверкі.

— У шэрагу раёнаў выяўлены адпаведныя парушэнні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». Многія будынкі не адпавядаюць патрабаванням бяспекі. У прыватнасці, у аварыйным стане знаходзяцца балконы, лоджыі і іншыя архітэктурныя элементы будынкаў у Віцебску. І гэта нават у гістарычным цэнтры, на «прэстыжных» вуліцах. Ёсць праблемы з балконамі на вуліцах Кірава (вядзе да чыгуначнага вакзала. — Аўт.), Кастрычніцкай, Урыцкага, Суворава (пешаходная вуліца, на якой шмат помнікаў архітэктуры), — расказала старшы пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Ірына Крукоўская.

Аналагічныя парушэнні выяўлены ў Аршанскім, Шумілінскім, Сенненскім, Мёрскім, Талачынскім, Верхнядзвінскім раёнах, Наваполацку...

У пракуратуры канстатуюць, што ў многіх дамах не замыкаюцца падвалы і паддашкі. А гэта ж не дробязь, бо напрыклад, на вуліцы Чыгуначнай у Полацку бяздомныя ў падвале запалілі вогнішча. У выніку пацярпела жанчына, якую з апёкамі шпіталізавалі.

З пракуратуры Віцебскай вобласці ў аблвыканкам накіравалі прадстаўленне аб неабходнасці вырашэння гэтых і іншых камунальных праблем.

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.