Вы тут

Спрэчнае пытанне кошту


Удакладнена працэдура прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду.

Гэта прадугледжана Указам №25 «Аб унясенні змяненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», які 25 студзеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Тэрмін прыватызацыі жылых памяшканняў грамадзянамі ўстаноўлены да 1 ліпеня 2016 года. Цяпер у краіне не прыватызавана каля 8 працэнтаў аб'ектаў дзяржаўнага жыллёвага фонду, што падлягаюць прыватызацыі. У асноўным гэта кватэры і дамы, з ацэначным коштам якіх грамадзяне не згодны, нягледзячы на правядзенне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку разліку гэтага кошту і адсутнасць падстаў для правядзення незалежнай ацэнкі рыначнага кошту.

У мэтах урэгулявання гэтых пытанняў і забеспячэння завяршэння прыватызацыі жылых памяшканняў у тэрміны, устаноўленыя кіраўніком дзяржавы, указам прадугледжваецца прадастаўленне грамадзяніну магчымасці самастойна звярнуцца ў арганізацыю, якая ажыццяўляе ацэначную дзейнасць, для правядзення за свой кошт незалежнай ацэнкі рыначнага кошту жылога памяшкання, што прыватызуецца.

Прадугледжаны прадаўжэнне тэрміну ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры па прыватызацыі жылога памяшкання ў выпадку правядзення такой ацэнкі на адзін месяц (да двух месяцаў); прыватызацыя жылога памяшкання па найменшым кошце (рыначным або ацэначным).

Акрамя таго, прадугледжваецца выключэнне з кошту жылля, што прыватызуецца, дакументальна пацверджаных затрат грамадзяніна на аплату паслуг па правядзенні незалежнай ацэнкі рыначнага кошту жылога памяшкання (у выпадку прыватызацыі жылога памяшкання па рыначным кошце) і пакрыццё гэтых затрат у бюджэт арганізацыяй — балансатрымальнікам названага памяшкання.

Указ павінен спрасціць працэдуру вызначэння рэальнага кошту жылых памяшканняў, што прыватызуюцца грамадзянамі, і знізіць расходы мясцовых бюджэтаў на гэтыя мэты.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.