Вы тут

Нелегальна, оптам і ў розніцу


Лідскія праваахоўнікі спынілі нелегальны бізнес па перапродажу безакцызнага алкаголю з крамаў duty free.


Сапраўдны склад безакцызных лікёра-гарэлачных вырабаў (573 бутэлькі агульным аб'ёмам каля 350 літраў) супрацоўнікі Лідскага пагранатрада, падатковай інспекцыі і міліцыі выявілі ў вёсцы Геранёны Іўеўскага раёна па месцы жыхарства адной беларускай грамадзянкі. Устаноўлена, што па яе заказе і іншаземцы, і беларусы набывалі гэты тавар у крамах бяспошліннага гандлю на літоўскай мяжы і перамяшчалі ў Беларусь. Такім няхітрым спосабам прадукцыю накоплівалі і ў далейшым нелегальна рэалізоўвалі на тэрыторыі нашай краіны — оптам і ў розніцу. Паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, партыю алкаголю коштам 55,5 мільёна рублёў канфіскавалі, а матэрыялы справы перадалі ў суд.

prakopchіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».