Вы тут

У сталіцы канфіскавана буйная партыя аўтазапчастак


Днямі кантрольныя падраздзяленні гарадской падатковай інспекцыі сумесна з супрацоўнікамі УУС адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска правялі аператыўную праверку аднаго акцыянернага таварыства, якое займалася пастаўкай аўтамабільных дэталяў і блокаў.


Фота gomel.admir.by

А там кантралёраў зусім не чакалі. У выніку інспектары раскрылі крыніцу «ценявога абароту» аўтамабільных запчастак, якія прыватная фірма захоўвала і рэалізоўвала на тэрыторыі Мінска па вуліцы Ціміразева без адпаведных дакументаў. Уласнікі «шэрых» запчастак так і не растлумачылі спецыялістам, якім чынам да іх трапіла такая буйная партыя тавару, а таксама не паказалі дакументаў, якія пацвярджаюць яго набыццё і накіраванне ў рэалізацыю. Таму ў іх канфіскавалі таварна-матэрыяльныя каштоўнасці (запчасткі для аўтамабіляў) у колькасці 8461 адзінкі тавару на агульную суму 414,7 млн рублёў. Надалей матэрыялы праверкі будуць накіраваныя для разгляду ў эканамічны суд Мінска.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Амаль 8,5 тысячы «шэрых» запчастак

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.