Вы тут

Новая рэдакцыя Дырэктывы №3


Дырэктыва Прэзідэнта Беларусі ад 14 чэрвеня 2007 года №3 «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» прынята ў новай рэдакцыі. Адпаведны ўказ №26 падпісаў кіраўнік дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Пры гэтым змяняецца назва дырэктывы: «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы».

Для ўмацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы ў Дырэктыве прадугледжваюцца захады па павышэнні ролі і ўкладу навуковай супольнасці ў вырашэнне значных для дзяржавы задач, росце экспартнага патэнцыялу для забеспячэння знешняй збалансаванасці эканомікі і дыверсіфікацыі экспарту, кардынальным змяненні якасці кіравання прамысловым комплексам, забеспячэнні энергетычнай бяспекі і незалежнасці краіны. Савету Міністраў даручана ў трохмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы.

Персанальная адказнасць за выкананне дакумента ўскладаецца на прэм'ер-міністра, кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.