Вы тут

Кубак Гагарына прыехаў ў Мінск


За сваю гісторыю мінскае «Дынама» ў Кантынентальнай хакейнай лізе да фіналу так і не дайшло, у прызёрах не хадзіла, але Кубак Гагарына, галоўны трафей турніру, названы ў гонар славутага касманатаўта, у Мінск усё ж такі прыехаў — для балельшчыкаў.


Заўзятараў у гандлёвым цэнтры «Замак», дзе часова, літаральна на два дні, выставілі галоўную хакейную рэліквію Усходняй Еўропы, хапала. І кожны хацеў сфатаграфавацца, дакрануцца да 19-кілаграмовага сярэбранага кубка, нягледзячы на тое, што яго ад прысутных абараняла шкляная заслона.

Прэзентаваць узнагароду ў сталіцы Беларусі атрымалася дзякуючы кампаніі «Балтыка», якая з'яўляецца партнёрам Кантынентальнай хакейнай лігі.

— Галоўны трафей КХЛ — узнагарода, якую цікава ўбачыць кожнаму аматару хакея, — кажа Ганна Губкіна, прадстаўніца брэнда «Балтыка» ў нашай краіне. — Наша кампанія пастаянна падтрымлівае розныя спартыўныя пачынанні. І такія падзеі, як гэтая, ствараюць эмацыйны фон, які падтрымлівае каманду. Нашаму брэнду, які актыўна прапагандуе хакей, асабліва прыемна прадставіць рэліквію КХЛ у Мінску, дзе хакей — культавая гульня.

— Памеры і знешні выгляд уражваюць, — прызнаецца Юлія Ганчар, лідарка фан-руху мінскага «Дынама». — Калі бачыш яго ўжывую, яшчэ больш хочацца, каб узнагарода не толькі прыехала ў госці, але і дасталася нашай камандзе.

Што цікава, адзіным беларусам — уладальнікам Кубка Гагарына з'яўляецца Канстанцін Кальцоў. Цяпер ён выступае за сталічнае «Дынама», а ў 2011 годзе заваяваў трафей разам з уфімскім «Салаватам Юлаевым». Канстанцін таксама далучыўся да акцыі і нават падпісаў клюшку пераможцу адмысловай віктарыны.

Фота Надзеі БУЖАН

Загаловак у газеце: Кубак Гагарына ў Мінску

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.