Вы тут

Раім схадзіць


Таямніцы Чырвонага касцёла, танцы фламенка і пахі жыцця - афіша «Звязды» на выхадныя дні.


Экскурсія «Легенды і гісторыі старога Менску»

Праект «Вандроўкі ў мінулае» працуе па прынцыпу Free Walking Tours – гэта бясплатныя пешыя экскурсіі, мэта якіх – лепей пазнаць  гісторыю горада. Такія туры карыстаюцца папулярнасцю ў многіх гарадах. Пасля экскурсіі, калі вам спадабалася, вы можаце дапамагчы развіццю праекта і ўнесці такую суму, якую лічыце патрэбнай.

У гэтую суботу арганізатары прапануюць адправіцца ў мінулае Мінска. Якія таямніцы хавае ў сабе Чырвоны касцёл? Пра што хоча распавесці нам помнік Міцкевічу? Якія прафесійныя патрабаванні выстаўляліся да пажарных і паштальёнаў у ХІХ ст.? Усё гэта і яшчэ шмат чаго цікавага чакае вас ужо ў гэтую суботу.


Опера «Пікавая дама»

Новая пастаноўка – гэта ўжо сёмы зварот тэатра да шэдэўра П. І. Чайкоўскага. На гэты раз увасабляць гісторыю пра тры карты было даверана дырэктару Сафійскага нацыянальнага тэатра оперы і балета, акадэміку Пламену Карталаву. Што з гэтага атрымалася – вырашаць вам.


Танцавальна-музычны вечар «Фламенка: Забаронены танец»

Як абяцаюць арганізатары, гэты музычны вечар – тое, што трэба для аматараў іспанскай гітары і аўтэнтычных танцаў. Перад гледачамі выступяць танцоры і музыканты студыі «Кафэ кантантэ» («Кафэ, якое спявае») – так у Іспаніі, на радзіме фламенка, у XIX ст. называлі хатнія кафэ, свайго роду закрытыя сямейныя вечары. На такіх мерапрыемствах кожны спяваў і танцаваў пад жывую музыку.


Выстава «Фота-малюнкі» 

«Фота-малюнкі» – выстава маладога мастака з Баранавічаў Яўгена Ціхановіча, якога неаднаразова прызнаваў лепшым модны часопіс Vogue (Italia). І сапраўды: тэхніка, у якой ён стварае свае карціны, – унікальная. Работы спалучаюць у сабе фатаграфіі Яўгена і яго ілюстрацыі, зробленыя ўручную. Фатограф шчодра раскідвае па паперы фарбы, плямы чарніла, дазваляе сабе свабодна гуляцца з колерам на фотаздымку. Тое, што атрымліваецца ў канцы, сапраўды можа здзівіць любога.


Выстава «Пахі жыцця»

«Пахі жыцця» – новы інтэрактыўны праект галерэі «Дом карцін», створаны разам з парфумернай майстэрняй Улада Ракунова. Тут кожны не толькі адчуе і распазнае той ці іншы пах, але і ўбачыць яго ў наглядным прадстаўленні – на фатаграфіях і інсталяцыях. А паглыбіцца ў чароўны свет пахаў дапаможа і спецыяльна падабраная музыка.

Акрамя звыклых нам пахаў, стваральнікі экспазіцыі абяцаюць парфумерныя захапленні царскай сям’і Раманавых, калекцыю флаконаў духоў за апошнія 250 гадоў, а таксама водары, створаныя для яркіх персон сучаснасці, сярод якіх Уладзімір Пуцін, Мірэй Мацьё, Ларыса Рубальская.

На выставе працуе мабільны парфумерны бар, дзе кожнаму жадаючаму дапамогуць стварыць свой індывідуальны водар.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.