Вы тут

Энергетычны вектар


У гандлёва-эканамічных адносінах паміж Кітаем і Саудаўскай Аравіяй энергетычнае ўзаемадзеянне займае важнае месца. Падчас візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў гэтую краіну бакі прыйшлі да згоды пра  арганізацыю доўгатэрміновых і стабільных двухбаковых энергетычных адносін стратэгічнага супрацоўніцтва, паведамляе газета "Жэньмінь жыбаа".


Колішні спецыяльны прадстаўнік КНР па пытаннях Блізкага Усходу, былы пасол Кітая ў Саудаўскай Аравіі У Сыкэ ў інтэрв'ю газеце «Жэньмінь жыбаа» адзначыў, што на працягу доўгіх гадоў КНР разглядае Саудаўскую Аравію ў якасці важнага партнёра па энергетычнаму супрацоўніцтву. У выпадку дэфіцыту ў імпарце энергарэсурсаў Кітая, Саудаўская Аравія можа гарантаваць папаўненне недахвату. Кітаю, як буйному спажыўцу энергіі, трэба, каб Саудаўская Аравія магла забяспечыць стабільныя пастаўкі энергарэсурсаў. Саудаўскай Аравіі, як найбуйнейшаму вытворцу нафты, таксама патрэбен Кітай як стабільны спажывецкі рынак.

«На фоне нестабільных міжнародных цэн на сырую нафту Кітай і Саудаўская Аравія ўсталявалі доўгатэрміновыя стабільныя адносіны стратэгічнага супрацоўніцтва ў энергетыцы, што ўяўляецца вельмі важным», - заявіў дырэктар Цэнтра па вывучэнні Блізкага Усходу Кітайскага інстытута міжнародных праблем Лі Гофу ў інтэрв'ю газеце «Жэньмінь жыбаа». На думку У Сыкэ, у наш час Саудаўская Аравія плануе дыверсіфікаванае развіццё эканомікі. Энергетычнае супрацоўніцтва Кітая і Саудаўскай Аравіі не абмяжоўваецца толькі купляй і продажам нафты, яно таксама складаецца з выведкі, здабычы, а таксама апрацоўкі сыравіны і вытворных прадуктаў.

Прафесар факультэта арабскай мовы Пекінскага ўніверсітэта, дырэктар даследніцкага цэнтра Форума кітайска-арабскаага супрацоўніцтва У Бінбін сказаў, што Саудаўская Аравія мае патрэбу ў развіцці новых крыніц энергіі. Увогуле ў свеце толькі Кітай, Францыя, Расія і Рэспубліка Карэя валодаюць патрэбнымі тэхналогіямі, а таксама вытворчымі і інвестыцыйнымі здольнасцямі для гэтага. Прастора для супрацоўніцтва паміж КНР і Саудаўскай Аравіяй у вобласці распрацоўкі новых крыніц энергіі даволі шырокая.

Намеснік спадчыннага прынца, міністр абароны Саудаўскай Аравіі Мухамад ібн Салман аль-Сауд заявіў, што Саудаўская Аравія разглядае магчымасць правядзення першаснага размяшчэння акцый (IPO) найбуйнейшай нафтавай кампаніі свету — дзяржаўнай Saudi Aramco. У Бінбін лічыць, што гэта сведчыць пра патрэбу рэструктурызацыі энергетычнай прамысловасці краіны. Саудаўская Аравія рыхтуецца адкрыцца міжнароднаму нафтаваму рынку. У выпадку выйсця нацыянальнай кампаніі Саудаўскай Аравіі на біржавы рынак, кітайскім прадпрыемствам варта набыць акцыі, браць удзел у функцыянаванні капіталу гэтай кампаніі, паглыбляць двухбаковае энергетычнае супрацоўніцтва.  

Як лічыць У Бінбін, нафтаперапрацоўка лепш адрэагуе на ўдар нестабільных міжнародных цэн на сырую нафту, чым вытворчасць сырой нафты.«У будучыні Кітай можа адкрыць заводы па нафтаперапрацоўцы, што не толькі дазволіць павялічыць дадатны кошт нафтапрадуктаў, але і стварыць больш працоўных месцаў. З пункту гледжання доўгатэрміновай перспектывы, гэта будзе спрыяць паскарэнню эканамічнай дыверсіфікацыі ў Саудаўскай Аравіі. Больш таго, менавіта гэта можа стаць новым кірункам развіцця энергетычнага супрацоўніцтва паміж краінамі», --  адзначыў эксперт.

У апошнія некалькі гадоў асобныя прадпрыемствы з кітайскім капіталам  ужо знайшлі новыя формы супрацоўніцтва. У верасні 2015 года кітайская кампанія «Хуавэй», Saudi Aramco і ўніверсітэт нафты і карысных выкапняў імя караля Фахда супольна заснавалі Інавацыйны цэнтр, які адкрыўся ва ўсходняй правінцыі Саудаўскай Аравіі Дахран. Па паведамленні газеты Arab News, новы цэнтр з дапамогай перадавых тэхналогій «Хуавэй» і прафесійнага абслугоўвання кліентаў будзе канцэнтраваць намаганні ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналагічнага забеспячэння нафтагазавай прамысловасці.  

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.