Вы тут

Карыстальнікі сацсетак дапамаглі археолагам разгадаць таямніцу


Работнік адных могілак у Ізраілі знайшоў старажытны прадмет, які паставіў у тупік вучоных. Археолагі не змаглі вызначыць прызначэнне загадкавай знаходкі і звярнуліся да ізраільцян праз сацыяльную сетку з просьбай аб дапамозе. Адзін з карыстальнікаў дапамог навукоўцам.


Некалькі месяцаў таму работнік могілак знайшоў у размешчаным на іх тэрыторыі старадаўнім будынку схаваны прадмет незвычайнай формы, піша NEWSru Іsrael. Вызваліць знаходку вагой 8,5 кілаграма ўдалося толькі з дапамогай сапёраў паліцыі. Неапазнаны прадмет перадалі Упраўленню па справах старажытнасцяў. Але археолагі прызналі, што ніколі не сутыкаліся з падобным аб'ектам. Спецыялісты па матэрыялазнаўстве таксама не змаглі вызначыць прызначэнне знаходкі. У выніку Упраўленне старажытнасцяў пайшло на беспрэцэдэнтную меру: прапанавала ізраільцянам вылучаць свае гіпотэзы і публікаваць іх на старонцы ведамства ў сацыяльнай сетцы Facebook.

Карыстальнікі тут жа адгукнуліся на просьбу археолагаў. Прадмет параўналі з прыстасаваннем для вырабу спагецці, масажорам, качалкай і спецыяльнай лыжкай для мёду. Пры гэтым адзін з карыстальнікаў разгадаў таямніцу важкага прадмета. Як высветлілася, знаходка называецца Beamers Weber Іsіs. Падобныя прыстасаванні вырабляюць у нямецкім «Фондзе Ісіды» (егіпецкай багіні). Вытворцы заяўляюць, што дадзены прадмет «ахоўвае энергію».

Упраўленне старажытнасцяў выказала падзяку карыстальніку Міку Бараку з Італіі, які першым даслаў спасылку на інфармацыю аб Beamers Weber Іsіs. Цяпер высвятляецца, хто і навошта схаваў гэты прадмет на старажытных могілках у Ерусаліме. Выданне адзначае, што ўзровень кваліфікацыі ізраільскіх археолагаў не выклікае сумненняў. У прыватнасці, спецыялісты Ізраіля з дапамогай найноўшых тэхналогій расшыфравалі першыя восем вершаў з кнігі «Ваікра», якую ў рускай традыцыі называюць кніга Лявіт.

Навукоўцы змаглі аднавіць старажытны скрутак літаральна з попелу, падкрэслівае NEWSru Іsrael. Манускрыпт быў знойдзены
45 гадоў таму ў час раскопак, якія праводзіліся на месцы старажытнай сінагогі ў раёне Эйн-Геды. На разгадку рукапісу пайшло больш за чатыры дзесяцігоддзі.

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Інтэрнэт вучоным у дапамогу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.