Вы тут

Сёння і заўтра ў крамах Белкаапсаюза пройдзе Адзіны дзень зніжак


Пакупнікам усіх нехарчовых тавараў будуць дадзены зніжкі ў памеры 15 працэнтаў. Апроч таго, да 20 лютага Белкаапсаюз разам з пастаўшчыкамі будзе праводзіць распродаж тавараў зімовага асартыменту. На вырабах лёгкай прамысловасці ахвотныя нешта набыць змогуць зэканоміць 15 працэнтаў ад цэн.


У акцыях удзельнічае больш за тысячу ўнівермагаў і спецыялізаваных гандлёвых аб'ектаў спажывецкай кааперацыі, ва ўсіх абласцях тавары па зніжаных цэнах прапануюць і пункты выязнога (вынаснога) гандлю нехарчовымі таварамі.

Загаловак у газеце: Спажыўкааперацыя прапануе зніжкі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.