Вы тут

«Тэлефонная» незаконапаслухмянасць


Яна пагражае не толькі штрафам, але і трагедыяй на дарозе.

Дзяржаўтаінспекцыя Гродзеншчыны б'е трывогу: калі ў 2014 годзе за выкарыстанне тэлефоннай сувязі падчас руху аўтамабіля да адказнасці прыцягнулі 544 кіроўцы, то летась — ужо 1140. Рост больш чым удвая! Нават з улікам узмацнення кантролю з боку ДАІ на «тэлефонную»
законапаслухмянасць за рулём, мяркуючыпа гэтай статыстыцы, вельмі многім удзельнікам дарожнага руху проста пляваць.


Пры гэтым Дзяржаўтаінспецыя звяртае ўвагу, што выкарыстанне мабільнага тэлефона падчас кіравання аўтамабілем магло быць адной з прычын першай у гэтым годзе смерці на дарозе. Так, куды больш верагодна, што бяда здарылася з-за выкарыстання летніх шын на задняй восі машыны. Аднак ДАІ не выключае і ўплыў «тэлефоннага» фактару. Дарэчы, у Астравецкім раёне, дзе адбылося гэтае ДТЗ, колькасць фактаў пакарання за карыстанне тэлефонам падчас язды павялічылася з 5 у 2014 годзе да 61 — у мінулым.

Да ведама:

За першае «тэлефоннае» парушэнне падчас руху аўтамабіля кіроўца падлягае адказнасці ў выглядзе папярэджання альбо штрафу да 2 базавых велічынь (да 420 000 рублёў). За паўторнае парушэнне на працягу года штрафныя санкцыі складаюць ад 2 да 8 базавых велічынь (420 000 — 1 680 000 рублёў).

Вучоныя сцвярджаюць, што пры выкарыстанні мабільнага тэлефона за рулём з'яўляецца так званы «тунэль віжн» альбо абмежаваны далягляд, калі не ўспрымаецца інфармацыя звонку. Рэакцыя на тую ці іншую дарожную сітуацыю ў кіроўцаў — аматараў размаўляць па тэлефоне падчас язды можа быць занадта маруднай. Гэта куды больш небяспечна, чым размаўляць з пасажырам альбо слухаць музыку.

Відавочна і тое, што выкарыстанне мабільных тэлефонаў таксама зніжае ўвагу, пагаршае каардынацыю іншых удзельнікаў дарожнага руху — пешаходаў. І ў выпадку ўзнікнення аварыйнай сітуацыі на «зебры» ў іх будзе менш шанцаў правільна і хутка зрэагаваць на пагрозу. На сённяшні дзень беларускае заканадаўства не прадугледжвае нейкай адказнасці за размовы па тэлефоне на пешаходным пераходзе. Але ж хіба ёсць цана ўласнаму жыццю і здароўю?

— Паважаныя пешаходы! Пераходзячы дарогу, не адцягвайце сваю ўвагу размовамі па тэлефоне і глядзіце па баках столькі разоў, колькі гэта неабходна для вашай бяспекі, — заклікае Дзяржаўтаінспекцыя.

Так, ісціна прапісная, але далёка не ўсімі засвоеная.

prakopchik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.