Вы тут

Эфект Моцарта


Ці могуць творы Моцарта зрабіць людзей больш разумнымі? У 260-ую гадавіну з дня нараджэння вялікага кампазітара кітайскія вучоныя правялі даследванне, якое пацвердзіла існаванне "эфекта Моцарта", паведамляе агенцтва "Сіньхуа". Вынікі эксперыменту былі апублікаваны ў брытанскім часопісе Scientific Reports. 


Упершыню пра станоўчы ўплыў твораў Моцарта ў навуковым свеце загаварыў Фрэнсіс Раушер. Яшчэ ў 1993 годзе пра правёў даследаванне, паводле якога праслухоўванне санаты К.448 паляпшае памяць і прасторавае арыентаванне. Прадпрымальнікі з усяго свету ўзялі гэтыя дадзеныя на ўзбраенне, і продажы запісаў Моцарта сталі расці. Тым часам у навуковым свеце не было адзінай думкі па "эфекце Моцарта".

Каб развеяць сумненні, прафесар Інстытута навукі пра жыццё і тэхналогій Кітайскага ўніверсітэта радыёэлектронікі і тэхналогій (г. Чэнду) Яа Дэчжун і група навукоўцаў правялі ў рамках эталогіі і нейрабіялогіі шэраг эксперыментаў. Спачатку на лабараторных мышах, а потым і на людзях.

Паддоследных падзялілі на тры групы. Цягам тыдня адной з іх давалі слухаць творы Моцарта ў звычайным выкананні, а іншым -- у перавернутым (калі творы выконваюць з канца да пачатку). Пры гэтым навукоўцы змянялі рытмічны малюнак і танальнасць. І так кожны дзень па паўгадзіне. Пасля гэтага ўдзельнікам эксперыменту прапанавалася выканаць некаторыя заданні: знайсці выйсце з лабірынта, выразаць вырабы з паперы ці зрабіць з яе аб'ёмныя фігуры. Атрыманыя вынікі навукоўцы параўноўвалі з паказчыкамі кантрольнай групы. Даследаванне пацвердзіла існаванне гаючага ўплыву музыкі Моцарта: першая група выконвала заданні лепш. Тым часам "люстраное" выкананне Моцарта давала процілеглы эфект, і другая група спраўлялася з заданнямі горш, чым кантрольная.

Даследчыкі лічаць, што ўся справа ў рытме, і менавіта ён аказвае станоўчы ўплыў. "Пад уплывам музыкі Моцарта ў галаўным мозгу павялічваецца колькасць нейронаў, а пры зваротным праслухоўванні санаты К.448 іх робіцца менш, усвядомленасць паводзін змяншаецца", -- адзначае прафесар Ся Ян, адзін з членаў даследніцкай групы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».