Вы тут

З 1 лютага ў краіне павялічваюцца тарыфы на некаторыя паштовыя паслугі


Паводле інфармацыі РУП «Белпошта», змены закрануць унутрырэспубліканскія паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання, міжнародныя адпраўленні, паслугі спецыяльнай сувязі.


За перасылку звычайнага міжнароднага пісьма, бандэролі, дробнага пакета вагой да 20 грамаў давядзецца заплаціць 12,6 тысячы рублёў замест ранейшых 10,5 тысячы рублёў, прыярытэтнага — 14,4 тысячы рублёў супраць нядаўніх 12 тысяч рублёў. Перасылка простай міжнароднай паштоўкі (карткі) абыдзецца ў 9,3 тысячы рублёў (дагэтуль было 7,8 тысячы рублёў), прыярытэтнай — 11,7 тысячы рублёў (9,6 тысячы рублёў).

Тарыф на перасылку ўнутры краіны заказных пісьмаў, бандэроляў, дробных пакетаў да 20 грамаў складзе 15 тысяч для фізічных асоб (было 13,2 тысячы рублёў) і 15,6 тысячы рублёў для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (13,8 тысячы рублёў). Тарыфы ўказаны з улікам ПДВ. Паслугі па перасылцы звычайных пісьмаў, бандэроляў, дробных пакетаў да 20 грамаў не змяніліся.

Загаловак у газеце: Адпраўленні за мяжу крыху «прыбавілі»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».