Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС сталіцы шукаюць мужчыну, які падазраецца ў крадзяжы сямі тысяч долараў з офіснага будынка па вуліцы Папова.
Гэтая сума знікла з кабінета дырэктара адной са сталічных транспартных кампаній. У абедзенны час ён ненадоўга выйшаў з яго, не зачыніўшы на замок дзверы. У гэты момант у памяшканне патрапіў зламыснік, які і выцягнуў грашовыя сродкі разам з пашпартам з кішэні курткі пацярпелага. На запісах камер відэаназірання відаць, што падазраваны, перш чым здзейсніць крадзеж, правяраў яшчэ некалькі дзвярэй на прадмет свабоднага доступу ў кабінеты.
Пацікавіліся карэспандэнты «МС».
Пажылым людзям лепш хадзіць у ягады і грыбы з дарослымі дзецьмі.
Распавёў «Звяздзе» Се Сяаюн.
Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.