Вы тут

Мінчанка падманула турэцкага жаніха і знікла з яго грашыма


Замежнік застаўся і без грошай, і без «нявесты».

За махлярства ў дачыненні да грамадзяніна Турцыі супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС затрымалі 23-гадовую мінчанку.


Зламысніца пазнаёмілася з замежным грамадзянінам на адным з сайтаў. Доўгі час паміж імі ішла актыўная перапіска, пакуль турак не прапанаваў сваёй віртуальнай знаёмай выйсці за яго замуж і пераехаць. Але спачатку мужчына сам прыбыў у нашу краіну да меркаванай нявесты. Падчас спаткання замежнік звярнуў увагу, што дзяўчына апранута даволі сціпла. Таму было вырашана выправіцца ў гандлёвы цэнтр «Сталіца», дзе госць набыў для яе паліто. Пасля мужчына даў зламысніцы сто долараў на асабістыя расходы і завёў размову пра неабходнасць зняць жыллё для сумеснага пражывання да таго часу, пакуль не будуць вырашаны ўсе фармальнасці з выездам нявесты ў Турцыю. Дзяўчына пераканала яго ў тым, што самастойна вырашыць усе пытанні, звязаныя з арэндай кватэры, пасля чаго ўзяла ў «жаніха» 400 долараў. І знікла. Паводле інфармацыі Ленінскага РУУС г. Мінска, затрыманая ўжо неаднойчы судзімая за аналагічныя, а таксама маёмасныя злачынствы.
 

Загаловак у газеце: Вяселля не атрымалася...

Выбар рэдакцыі

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?

Грамадства

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Крэпасць духу. 10 натхняльных храмаў Гродзеншчыны

Гэта культурнае багацце прыцягвае ў краіну масу падарожнікаў.