Вы тут

Стартаваў прыём заявак на XІV конкурс «Інтэрнэт-прэмія ТІБО-2016»


Конкурс у 2016 годзе праводзіцца па 12 асноўных намінацыях: «Органы дзяржаўнага кіравання», «Адукацыя і навука», «Інфармацыйны рэсурс», «Карпаратыўны інтэрнэт-рэсурс», «Інтэрнэт-крамы», «Культура і мастацтва», «Спорт, турызм і забавы», «Здароўе і медыцына», «Для дзяцей і юнацтва», «Іншамоўны інтэрнэт-рэсурс пра Беларусь», «Арыгінальны інтэрнэт-рэсурс», «Інтэрнэт-рэсурс банкаўска-крэдытных устаноў». Акрамя гэтага журы адзначыць лепшы з заяўленых рэсурсаў па дызайне, змесце і тэхналагічнасці.


Інтэрнэт-прэмія «ТІБО» прысуджаецца сеткавым работам, створаным у беларускім сектары інтэрнэту за важкія мастацкія, тэхналагічныя і сацыякультурныя дасягненні ў галіне інфармацыі, культуры, мастацтва і адукацыі.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў рамках міжнароднага форуму «ТІБО-2016» , які пройдзе з 19 да 22 красавіка 2016 года ў Футбольным манежы ў Мінску. Арганізатары «ТІБО» абяцаюць забяспечыць прамую інтэрнэт-трансляцыю цырымоніі ўручэння прэміі.

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Інтэрнэт-Алімп чакае саіскальнікаў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.