Вы тут

Газавыя прыборы — да агляду!


Рашэнне пазапланава праверыць тэхнічны стан усіх прыбораў, якія, працуючы на газе, падаграюць ваду, было прынята пасля трагедыі ў Барысаве, якая здарылася тыдзень таму. Нагадаем, тады ў дзвюх кватэрах шматпавярховага дома загінулі шэсць чалавек.


— Аб'яднанне «Белпалівагаз» даручыла ўсім падначаленым газазабеспячальным арганізацыям праверыць, на колькі бяспечна працуюць праточныя водагазанагравальнікі ў шматпавярховых дамах, — паведаміла прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Жанна Зянькевіч. — Кожны карыстальнік гэтага абсталявання пройдзе абавязковы пазапланавы інструктаж па Правілах карыстання газам у быце.

Арганізацыі, якія забяспечваюць падачу газу ў астатні жылы фонд, абследуюць і іншае абсталяванне, якое працуе на блакітным паліве.

schklennіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.