Вы тут

Забіякі з Дзярэчынцаў


На вашы пытанні адказвае Ганна Міхайлаўна Мезенка, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчыца кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава.

Прашу растлумачыць паходжанне назвы вёскі Дзярэчынцы, у якой я нарадзіўся і якая размешчана на Стаўбцоўшчыне. В.А. Жучкевіч у сваім «Тапанімічным слоўніку Беларусі» ўпэўнена сцвярджае, што гэта назва ўтворана ад прозвішча. Я апытваў старажылаў-землякоў і пераканаўся: ніколі такога прозвішча ў гэтай мясцовасці не было. Напачатку, гадоў 300 таму, існавалі тут хутары. У кагосьці з пісьменнікаў я сустракаў слова «дзярэча», якое траплялася ў дакументах часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай і сэнсава азначала — выдзіранне сотаў дзікіх пчол з калод. Верагодна, тых людзей, хто гэта рабіў, і называлі дзярэчынцамі, а не «драчунамі», як піша В.А. Жучкевіч. Ці пагаджаецеся вы з такім меркаваннем?

У часы Рэчы Паспалітай Дзярэчынцамі валодалі паны Брахоцкія. Іх маёнтак захаваўся — цяпер там размяшчаецца сярэдняя школа. Хутчэй за ўсё, вёска Дзярэчынцы стала будавацца пасля 1861 года. Брахоцкія прадавалі горшыя землі вольным сялянам. З розных куткоў Стаўбцоўшчыны пасяліліся тут людзі і бачна гэта, калі прааналізаваць іх прозвічшы.

Мікола КУТАС, вёска Ілля Вілейскага раёна.

Назва геаграфічнага аб'екта, або тапонім, — гэта ў першую чаргу слова і, як любая іншая моўная адзінка, яна мае сваю спецыфічную структуру, якая нярэдка можа падказаць, што паслужыла вытворнай асновай для яго. Назва вёскі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці Дзярэчынцы сведчыць, што яна ўтворана ў выніку працэсу анімізацыі, або пераўтварэння агульнага назоўніка множнага ліку дзярэчынцы ў назву населенага пункта. У сваю чаргу форма множнага ліку дзярэчынцы, як і суадносная з ёю форма адзіночнага ліку дзярэчынец, мае значэнне «жыхар (-ы) ці ўраджэнец (-цы) мясцовасці, названай вытворнай асновай», а гэта значыць, што дзярэчы-нец — дзярэчын-ц-ы ўтвораны ад назвы мясцовасці Дзярэчын (параўнаем назвы вёсак у Віцебскай вобласці: Антавіль — антавілец, антавільцы; Застарынцы — застарынцы; Ільінцы — ільінцы і інш.).

Верагодна, можна і па-іншаму паглядзець на тапонім Дзярэчынцы, а менавіта як на назву, што ўтварылася ад прозвішча, якое насіла большасць з першапасяленцаў, — Дзярэчын, або ад мянушкі Дзярэча ў значэнні «забіяка, задзіра».

Канчаткова адказаць на гэта пытанне можна толькі пасля скрупулёзнага вывучэння архіўных матэрыялаў па гісторыі гэтага паселішча.

Каментары

Я сам з в. Дзярэчын, Зэльвенскі р-н ,Гродзенская в., якой у 2016 г будзе 600 год . Некалі гэта было вялікае мястэчка, быў палац Сапегаў, тэатр, заапарк, кляштар ( манастыр)... Таму мая гіпотэза зусім простая- Дзярэчынцы- гэта людзі, якія ў свой час па розных прычынах з'ехалі з Дзярэчына ...

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.