Вы тут

Беларускія дэсантнікі другі раз маюць намер скарыць Паўночны полюс


Беларускія дэсантнікі другі раз маюць намер скарыць Паўночны полюс. Разам з калегамі з іншых краін ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Беларусі стануць удзельнікамі ўнікальнай гуманітарнай аперацыі.


Першая сустрэча з Паўночным Ледавітым акіянам у вайскоўцаў нашых сіл спецыяльных аперацый адбылася летась. Дэбютнае дэсантаванне парашутным спосабам на Паўночным полюсе здзейснілі сумесна з расійскімі ваеннаслужачымі з паветрана-дэсантных войск.

— Сёлета фармат мерапрыемства крыху будзе зменены, — паведаміў намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый па паветрана-дэсантнай падрыхтоўцы палкоўнік Уладзіслаў СЦЕПАНЮК. — Галоўнае, яно стане больш масавым: запланавана дэсантаванне парашутным спосабам 300 ваеннаслужачых (у мінулым годзе іх было 45). Падрыхтоўка да высадкі на Паўночны полюс пачнецца ў трэцяй дэкадзе сакавіка, а само дэсантаванне — у пачатку красавіка. Рыхтавацца нашы вайскоўцы будуць у горадзе Пскове сумесна з дэсантнікамі з 76-й паветрана-дэсантнай дывізіі.

Пад падрыхтоўкай маецца на ўвазе падбор асабістага складу па маральна-псіхалагічных якасцях, па стане здароўя. Акрамя таго, вайскоўцы павінны ўмець дзейнічаць у экстрэмальных умовах. Немалаважны фактар — і паветрана-дэсантная падрыхтоўка. Таксама спецназаўцы, якія выправяцца ў Арктыку, павінны ўмець карыстацца сродкамі сувязі і тапаграфіі, аказваць медыцынскую дапамогу, перамяшчацца па мясцовасці з выкарыстаннем снегаступаў, лыжаў і іншых механічных сродкаў. Навучацца дэсантнікі і здабываць ваду. У такіх умовах гэта цэлая навука.

Акрамя нашых і расійскіх ваеннаслужачых, у гуманітарнай аперацыі на Паўночным полюсе возьмуць удзел вайскоўцы з Арменіі і Таджыкістана. Правядзенне падобных сумесных мерапрыемстваў садзейнічае ўмацаванню ваеннага міжнароднага супрацоўніцтва.

kanyuta@zvіazda.by

Фота Канстанціна ГАГАРЫНА

Загаловак у газеце: Арктычны дэсант

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».