Вы тут

У сталіцы кіроўца катаў на пакрышцы сяброў


Як расказалі ў ГУУС Мінгарвыканкама, на адрас сайта інтэрнэт-праекта мінскай міліцыі «Перахват» адзін з інтэрнэт-карыстальнікаў даслаў відэа, дзе было задакументавана тое, што адбылося на стаянцы каля аквапарка «Лебядзіны».


На запісе было відаць, як кіроўца БМВ даволі ліха «рассякае» па стаянцы, а да аўтамабіля прывязана пакрышка, на якой знаходзіцца чалавек. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі хутка ўстанавілі асобу вадзіцеля — 19-гадовага мінчаніна. Ён раней ужо неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху. Такім чынам малады чалавек разам з сябрам... забаўляліся. 

Загаловак у газеце: Небяспечнае катанне

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.