Вы тут

Скандынаўская хадзьба: карысна для здароўя, цудоўна для настрою!


Адным з самых яскравых адкрыццяў у сферы фітнесу за апошняе дзесяцігоддзе стала скандынаўская хадзьба (Nordіc Walkіng). Эфектыўная трэніроўка для мышачнай, сардэчна-сасудзістай, дыхальнай і нервовай сістэм нашага арганізма выдатна падыходзіць для падтрымання жыццёвага тонусу і добрай спартыўнай формы.

І многія сёння аддаюць перавагу прагулцы пехатой на свежым паветры, чым заняткам на трэнажорах у душнай спартзале.


Крыху гісторыі

Скандынаўская хадзьба (іншыя назвы «паўночная хадзьба», «фінская хадзьба», «нардычная хадзьба») зарадзілася ў 1970-я ў Фінляндыі як адмысловая форма трэніровак для лыжнікаў. Заснавальнікам Nordіc Walkіng лічаць вядомага фінскага лыжніка, алімпійскага чэмпіёна Юха Міета: менавіта ён першым у нацыянальнай зборнай сваёй краіны ўключыў у праграму летніх трэніровак бег з дзвюма палкамі па перасечанай мясцовасці, імкнучыся падтрымліваць сябе ў форме па-за межамі лыжнага сезона. Пазней практыка такой хадзьбы была падхоплена спартсменамі Германіі і Аўстрыі.

Папулярнасць да фінскай хадзьбы прыйшла ў сярэдзіне 1990-х, калі кампанія «Exel Oyj» упершыню прадставіла на выстаўцы спецыялізаваныя палкі для заняткаў Nordіc Walkіng і правяла масіраваную рэкламную кампанію. У 2000 годзе была заснавана Міжнародная асацыяцыя аматараў скандынаўскай хадзьбы (ІNWA), якая стала актыўна ўдзельнічаць ва ўдасканаленні экіпіроўкі і прасоўванні прынцыпаў Nordіc Walkіng у розных кутках свету. Цяпер у асацыяцыю ўваходзіць больш за 20 краін.

Здароўю плюс

Хадзьба з палкамі, згодна з медыцынскімі рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, «вельмі эфектыўная для падтрымання паўнавартаснага стану здароўя, паляпшэння якасці жыцця чалавека і пры гэтым уяўляе цалкам бяспечныя і простыя формы фізічных заняткаў». Гэта аптымальны разлік карыснай кардыянагрузкі для тых людзей, каму проціпаказаныя актыўныя заняткі спортам, у каго ёсць сардэчна-сасудзістыя захворванні, праблемы апорна-рухальнага апарату.

Пры скандынаўскай хадзьбе эфектыўна працуюць як ніжняя, так і верхняя група мышцаў (плечавога пояса, спіны, шыі), а таксама брушнога прэса. Затое пазваночнік адпачывае — нагрузка з яго пераходзіць на палкі. Гэта асабліва важна для людзей, якія пакутуюць ад радыкуліту, артрозу і астэахандрозу: звычайна хада іх хутка стамляе, выклікае болі ў пазваночніку і суставах ног, а ў згаданым выпадку, наадварот, зніжаецца амартызацыйная нагрузка.

Супрацьпаказанні: нельга трэніравацца ў момант павышэння ціску, абвастрэння праблем з сэрцам, ныркамі, суставамі і калі вы падхапілі прастуду.

• Заняткі скандынаўскай хадзьбой праходзяць у любую пару года на адкрытым паветры — у зялёнай зоне вашага двара, найбліжэйшых скверы, парку, ляску і інш.

• Каб падтрымліваць добрую форму, досыць займацца 2-3 разы на тыдзень па 30—40 хвілін. Вынікі пачынаюць адчувацца ўжо праз месяц-паўтара рэгулярных заняткаў. А сапраўдныя, сур'ёзныя вынікі прыходзяць пасля 1 года заняткаў.

• Фізічныя нагрузкі на трэнажорах і ў спартзале па стане здароўя рэкамендуюцца далёка не ўсім, а вось няспешная пешая хада карысная ўсім да самага глыбокага ўзросту.

Экіпіроўка

Для Nordіc Walkіng выкарыстоўваюцца адмысловыя палкі, якія значна карацейшыя за класічныя лыжныя. Яны звычайна вырабляюцца з лёгкіх матэрыялаў — алюмінію, вугляпластыку, кампазіцыйных матэрыялаў. Даўжыня палак падбіраецца па формуле ў залежнасці ад росту і фізічнай падрыхтоўкі.

Адмысловы абутак не патрэбны, хоць замежныя фірмы такі прапаноўваюць. Красоўкі любога тыпу выдатна падыдуць для вашых прагулак.

Тэхніцы хады з палкамі навучыцца нескладана, яна вельмі натуральная. Усё як і звычайна: правая нага ідзе адначасова з левай рукой, а левая — з правай. Толькі рухі больш інтэнсіўныя. Пры адштурхванні палкі ўпіраюцца ў зямлю пад вуглом у 45°.

Нардычная хадзьба:

* дазваляе спаліць калорый больш, чым пры звычайнай хадзе: выдаткі энергіі за адну гадзіну Nordіc Walkіng складаюць прыкладна 400 ккал;

* актывізуе каля 90% усіх мышцаў нашага цела, стымулюе развіццё мускулаў плечавога пояса, спіны, ног;

* паляпшае работу сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, нармалізуе крывяны ціск, зніжае ўзровень «дрэннага» халестэрыну;

* падтрымлівае тонус мышцаў верхняй і ніжняй частак цела, трэніруе агульную вынослівасць і цягавітасць;

* памяншае ціск на пазваночнік, калені і суставы, павялічваецца шчыльнасць касцяной масы, зніжаецца рызыка ўзнікнення астэапарозу, памяншаецца рызыка пераломаў;

* падыходзіць для карэкцыі паставы і вырашэння праблем шыі і плячэй;

* паляпшае пачуццё раўнавагі і каардынацыю;

* вяртае да паўнацэннага жыцця людзей з праблемамі апорна-рухальнай сістэмы;

* даступная і бяспечная трэніроўка для людзей сталага ўзросту: дазваляе падтрымліваць спартыўную форму, жыццёвы тонус і добры знешні выгляд.

Для некаторых людзей скандынаўская хадзьба ператвараецца ў цэлую жыццёвую філасофію.

Алена Цярэнцьева

 

У лютаўскім нумары часопіса «Алеся» вас чакаюць:

*Цікавая сустрэча з cалісткай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Аксанай Волкавай. Заслужаная артыстка Беларусі падзялілася ўражаннямі аб нядаўнім сумесным выступленні з Дзмітрыем Хварастоўскім ў лонданскай Каралеўскай оперы «Ковэнт-Гардэн».

*Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння сусветна вядомага мастака Льва Бакста. Пра творчы шлях і неспадзяванасці лёсу гэтага таленавітага зямляка расказваецца ў артыкуле «Казачная птушка Льва Бакста».

*Каб весела і смачна адзначыць Масленіцу, абавязкова пазнаёмцеся з адмысловымі рэцэптамі бліноў ад Ларысы Мятлеўскай!

Прыемнага чытання!

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.