Вы тут

10 прыкладаў нечаканага ўжывання харчовай фольгі


Многія не ўяўляюць свайго жыцця без гэтага памочніка на кухні. Аднак алюмініевую фольгу можна выкарыстоўваць не толькі ў харчовых мэтах.Часам яна можа стаць сапраўдным выратавальнікам.


1. Пераўтварэнне батарэйкі ААА ў АА

Калі вам раптам спатрэбіліся батарэйка АА, а ў доме ёсць толькі ААА, фольга дапаможа падоўжыць батарэйкі.


2. Выдаленне ржы

Пацёршы кавалачкам алюмініевай фольгі па паверхні, якую адолела карозія, вы зможаце пазбавіцца ад іржавых плямаў.


3. Аднаўленне бляску срэбра

У невялікай ёмістасці з гарачай вадой развядзіце 3-4 сталовыя лыжкі соды. Потым змясціце ў ёмістасць лісты фольгі. Пачакайце, каб фольга трохі памякчэла, і пакладзіце прыборы, якія жадаеце ачысціць, у ёмістасць. Праз некаторы час срэбра заблішчыць, нібы толькі пасля куплі.


4. Стварэнне лейкі

Не атрымліваецца запоўніць ёмістасць, не запэцкаўшы ўсё вакол? Зрабіце варонку з алюмініевай фольгі!


5. Абарона выпечкі

Абгарніце краі пірага фольгай, тады яны не пацямнеюць і не падгараць.


6. Замяняльнік кандыцыянера для бялізны

Каб бялізна не электрызавалася пасля мыцця, змясціце злёгку скамячаны ліст фольгі памерам з кулак у барабан пральнай машыны. Ён зніме статычную электрычнасць з памытых рэчаў.


7. Завострыванне нажніцаў

Складзіце ліст фольгі ў некалькі разоў і парэжце яго нажніцамі ў некалькіх кірунках. Гэта дапаможа завастрыць лязо.


8. Ролікі для мэблі

Калі вам трэба перасунуць мэблю, а купляць дарагія прыстасаванні для гэтага няма ніякага жадання, абгарніце ножкі мэблі фольгай. Так вы зможаце ажыццявіць перастаноўку лёгка і без шкоды падлогаваму пакрыццю.


9. Ачышчэнне посуду ад моцных забруджванняў

Калі каструля або патэльня пакрытыя тоўстым пластом тлушчу або нагару, скамячце кавалачак фольгі і выкарыстоўвайце яго для ачысткі посуду.


10. Для паходнай ежы

Нарыхтуйце талерачкі з фольгі ў форме лодачак і напоўніце іх вашымі любімымі прадуктамі. Прыгатаваныя такім чынам на адкрытым агні стравы неверагодна смачныя і карысныя!

Загаловак у газеце: Нечаканае ўжыванне харчовай фольгі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.