Вы тут

Тэмпература паветра прагназуецца на 8—10 градусаў вышэй за норму


І ў другім тыдні лютага кліматычная зіма на тэрыторыі краіны вяртацца не збіраецца, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Захаваецца цёплае, але вільготнае і ветранае надвор'е. Першую палову тыдня на тэрыторыі Беларусі будуць гаспадарыць малаактыўныя атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы і прыносяць вельмі цёплае паветра з паўднёвых рэгіёнаў кантынента.

Сёння чакаецца дождж (часам магчымы мокры снег). Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 8—11 цяпла. А ў сераду на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу месцамі, а ўдзень — у многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 7 градусаў. Удзень будзе плюс 3—8 градусаў, а па паўднёвым захадзе — да 10 цяпла. Далей на тэрыторыю нашай краіны пачнуць рухацца актыўныя атмасферныя франты, якія прынясуць больш свежае надвор'е, таму ападкаў стане больш. У чацвер прагназуюцца сур'ёзныя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Удзень па захадзе краіны — месцамі моцныя ападкі. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да плюс 5 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, з пятніцы і па нядзелю ў Беларусі чакаюцца невялікі дождж і мокры снег. Месцамі магчымы туман, уначы і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ў гэтыя трое сутак уначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Больш камфортнае надвор'е прагназуецца ўдзень, калі будзе ад нуля да плюс 5 градусаў, а па поўдні месцамі да 7 цяпла.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Тыдзень анамальнага цяпла

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.