Вы тут

Рэкордныя хуткасці і кольцы на экзамен


Для тых, хто сёлета збіраецца атрымліваць пасведчанне кіроўцы аўто, супрацоўнікі Гомельскай абласной аўтаінспекцыі могуць прапанаваць праехаць пяць кальцавых скрыжаванняў па вуліцы Кірава. Толькі пасля іх бездакорнага пераадолення экзамен будзе прыняты.


З моманту ўводу іх у дзеянне прайшло амаль паўгода, але дагэтуль бяспечны праезд выклікае пытанні нават у вопытных кіроўцаў, якія прызвычаіліся да святлафораў. Цяпер пры пераадоленні вуліцы Кірава трэба ўважліва глядзець на знакі, часцей згадваць правіла «перашкоды справа» і акуратна манеўраваць.

Між тым, гаворыць начальнік Гомельскай абласной аўтаінспекцыі Ігар Макушэнка (на фота), гэта вялікая рэканструкцыя вуліцы прынесла чаканы вынік. Летась на Кірава ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014-га колькасць ДТЗ паменшылася амаль у чатыры разы, а прапускная здольнасць вуліцы павялічылася ўтрая. Аўтааварыі, калі і адбываюцца, абыходзяцца без сур'ёзных наступстваў для людзей.

Дарэчы, гэта не апошнія кальцавыя перакрыжаванні на Гомельшчыне. Сёлета на скрыжаванні дарог Акцябрскі — Парычы — Рэчыца і Светлагорск — Сасновы Бор — Палессе з'явіцца аўтамабільнае кальцо.

Тым часам, прыборы фотафіксацыі канстатуюць рэкорды хуткасцяў, устаноўленыя жыхарамі Гомельшчыны. Да 192 км/г пры дазволеных 60  км/г разагнаўся кіроўца Audі ў Рагачоўскім раёне. Толькі тры кіламетры ў гадзіну саступіў яму ўладальнік аналагічнай машыны. Яго антырэкорд зафіксаваны на вуліцы Ілліча ў Гомелі. Замыкае тройку «лідараў» гамяльчанін на BMW Х5, які праляцеў міма фотарадара з хуткасцю 178 км/г.

Яшчэ адна навіна — некаторыя святлафоры ў Гомелі абсталёўваюць святлодыёднай падсветкай. У абласным цэнтры падсветку не будуць уманціраваць у асфальт, яе сінхранізуюць са святлафорам. Такім чынам, пры чырвоным сігнале для пешаходаў на пераходзе будзе гарэць чырвонае святло, адпаведна, пры дазваляльным — зялёнае.

Летась на тэрыторыі Гомельскай вобласці было зарэгістравана 552 ДТЗ, у якіх загінулі 103 чалавекі. Больш чым 550 атрымалі раненні рознай ступені цяжару. Аднак у параўнанні з 2014 годам лічбы значна паменшыліся — у сярэднім амаль на 10%, паведаміў начальнік ДАІ рэгіёна Ігар Макушэнка.

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.